Свет55

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак

Навукоўцы нарэшце высветлілі прычыну масавай гібелі марскіх зорак у Ціхім акіяне, якая пачалася яшчэ ў 2013 годзе. За гэтыя гады знікла каля 5 мільярдаў асобін, а асабліва моцна пацярпелі віды ўздоўж узбярэжжа Паўночнай Амерыкі, піша Associated Press.

Марская зорка — сланечнік. Фота: Wikimedia Commons

Самая вялікая страта назіралася сярод марской зоркі-сланечніка — буйнога віду з 24 шчупальцамі і дыяметрам да метра. Ужо за першыя пяць гадоў з пачатку эпідэміі колькасць гэтага віду скарацілася на 90%.

Спачатку лічылася, што хваробу выклікае вірус, але дзякуючы дзесяцігадовым даследаванням стала вядома, што сапраўднай прычынай з’яўляецца бактэрыя Vibrio pectenicida. Яна б'е па ўнутраных органах марскіх зорак, прыводзячы да таго, што іх шчупальцы адгніваюць, пасля чаго яны гінуць.

Цяпер навукоўцы правяраюць, ці могуць некаторыя папуляцыі мець прыроджаны імунітэт да гэтага, а таксама ці дапамогуць прабіётыкі павысіць устойлівасць гэтых жывёл да хваробы. Акрамя таго, плануецца разводзіць марскіх зорак у няволі і вяртаць іх у месцы, дзе яны зніклі.

Марскія зоркі адыгрываюць важную ролю ў акіянскіх экасістэмах: яны ядуць марскіх вожыкаў і тым самым стрымліваюць іх празмернае распаўсюджванне, што асабліва важна для балансу падводнага жыцця.

Каментары5

  • агулам(итого) - жэстачайшэ!
    05.08.2025
    >якая распачалася яшчэ ў 2013 годзе - ПАЧАЛАСЯ

    распачаць, ✂; зак.
    Актыўна прыступіць да ажыццяўлення чаго-н.; узяцца за якую-н. справу.
    Р. будаўніцтва.
    Пачаць карыстацца чым-н.

    >паражае ўнутраныя органы ---- пашкоджвае
  • биолог
    05.08.2025
    Барадзед, очень осторожно....
  • Чел
    06.08.2025
    А зачем? Это же естественная эволюция и отбор. Слабые погибают, сильные развиваются дальше. Они борются против развития?

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу64

Грамадствадапоўнена64

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу64

Грамадствадапоўнена64

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць