Грамадства88

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі

Сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі, нягледзячы на ​​тое, што не займае пасад ва ўрадзе Беларусі, правёў перамовы з уладамі Інданезіі, піша «Салідарнасць». 

Раней стала вядома, што 1 снежня Дзмітрый Лукашэнка правёў сустрэчу з міністрам сельскай гаспадаркі Інданезіі Анды Амранам Сулейманам. Паведамлялася, што сын самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, які ўзначальвае толькі Прэзідэнцкі спартыўны клуб, абмяркоўваў пастаўкі ў Паўднёва-Усходнюю Азію калійных угнаенняў і малочнай прадукцыі.

Як аказалася, праз некалькі дзён у Дзмітрыя Лукашэнкі была іншая публічная сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў Інданезіі — з міністрам інвестыцый Разанам Раслані.

Той напісаў у сацсетках, што абмяркоўвалі «ўмацаванне эканамічных і інвестыцыйных адносін».

У Інданезіі ў справаздачах з абедзвюх сустрэч Дзмітрыя Лукашэнку прадстаўлялі проста як сына кіраўніка Беларусі. 

У ліпені прэзідэнт Інданезіі Прабова Субіянта нечакана прыляцеў у Мінск, дзе правёў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Французскае выданне Intelligence Online напісала, што яны абмяркоўвалі набыццё ў Беларусі зброі.

Каментары8

  • Аналітык
    10.12.2025
    Не ну Беларусь у трэндзе! Ня горш за Кушнера з Уиткафам.
  • Тэкля
    10.12.2025
    Дзіма ўмее дамаўляцца? Ніколі не чула ад яго нейкай нармальнай прамовы...
  • Санта Бэрримор
    10.12.2025
    С теми самыми, кого россияне ищут в интернетах?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць