Навука і тэхналогіі55

Навукоўцы занепакоеныя: запасы прэснай вады на Зямлі скарачаюцца, а ўзровень акіяну расце

Спадарожнікавыя даныя паказваюць, што прэсная вада на кантынентах знікае ўсё хутчэй. Гэта глабальная тэндэнцыя ахоплівае розныя рэгіёны.

Караблі на пяску, дзе калісьці была вада. Ваколіцы Аральскага мора ля горада Муйнак (Узбекістан). Фота: Kelly Cheng Travel Photography / Getty Images

Як піша Tegasspiegel.de, група даследчыкаў з Універсітэта штата Арызона (ЗША) прааналізавала спадарожнікавыя даныя з сістэм GRACE (Gravity Recovery and Climate Experiment) і Grace Follow-On за 2002—2024 гады, якія фіксуюць лакальныя змены ў гравітацыйным полі Зямлі, што дазваляе вызначаць колькасць вады на паверхні і ў падземных слаях.

Па выніках аналізу высветлілася, што страты кантынентальнай прэснай вады сёння спрыяюць росту ўзроўню акіяна больш, чым раставанне ледавіковага покрыва Грэнландыі.

Засушлівыя тэрыторыі імкліва пашыраюцца

Ранейшыя даследаванні даступнасці вады на кантынентах паказвалі, што ў выніку кліматычных змен сухія рэгіёны становяцца яшчэ больш сухімі, а вільготныя, асабліва ў тропіках, — яшчэ больш вільготнымі.

Аднак новыя даныя сведчаць: засушлівыя тэрыторыі высыхаюць хутчэй, чым павышаецца вільготнасць у іншых рэгіёнах. Пры гэтым агульная плошча засушлівых зон павялічваецца, а плошча вільготных — скарачаецца.

У тых рэгіёнах, дзе тэндэнцыі былі асабліва заўважныя, у 62% выпадкаў назіралася менавіта павелічэнне засушлівасці.

З лютага 2004-га да красавіка 2024 года плошча тэрыторый, якія штогод ахоплівала экстрэмальная засуха, расла ў сярэднім на 685 тысяч квадратных кіламетраў — гэта больш чым тры тэрыторыі Беларусі.

Аднак, падзяліўшы ўвесь перыяд на два адрэзкі — да 2013 года і пасля, — навукоўцы выявілі яшчэ больш трывожную тэндэнцыю: калі да 2013-га назіралася тэндэнцыя да змяншэння плошчы засушлівых рэгіёнаў, то з 2014-га яна змянілася на супрацьлеглую — плошча засушлівых рэгіёнаў пачала хутка павялічвацца: у сярэднім на 2,62 мільёна квадратных кіламетраў у год.

Наступствы гэтага глабальныя. Паводле ацэнак, амаль шэсць мільярдаў чалавек, або каля 75% насельніцтва планеты (паводле даных на 2020 год), жывуць у 101 краіне, дзе за апошнія 22 гады скараціліся запасы прэснай вады.

Асабліва пацярпелі Каспійскае мора і Арал

Засушлівыя рэгіёны на планеце ўсё часцей зліваюцца ў вялізныя зоны. Найбуйнейшая з іх ахоплівае значныя тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу, Цэнтральнай Азіі і Кітая. У гэтай гіганцкай зоне з лютага 2003 па красавік 2024 года аб’ём запасаў прэснай вады скарачаўся ў сярэднім на 0,83 сантыметра штогод.

Асабліва моцна пацярпелі раёны вакол Каспійскага і Аральскага мораў у Заходняй і Цэнтральнай Азіі: там страты склалі тры сантыметры на год.

Яшчэ адна вялікая зона зніжэння запасаў прэснай вады размяшчаецца на паўднёвым захадзе ЗША, у Мексіцы і частцы Цэнтральнай Амерыкі. Дзве іншыя — на Алясцы і ў Канадзе, а таксама ў Сібіры.

У гэтых паўночных рэгіёнах страта прэснай вады найперш абумоўленая раставаннем ледавікоў і снежных шапак гор, з якіх вада сцякае ў акіян.

У сваім аналізе навукоўцы не ўлічвалі Грэнландыю і Антарктыду, паколькі іх ледавіковыя шчыты разглядаліся асобна.

Паводле разлікаў, сярэдні штогадовы рост узроўню сусветнага акіяну складае каля 2 мм, і яго складнікі выглядаюць наступным чынам: 44% прыпадае на прэсную ваду, што знікае з кантынентаў; 37% — на раставанне ледавіковага покрыва Грэнландыі; 19% — на страту лёду ў Антарктыдзе.

Аўтары даследавання спадзяюцца, што атрыманыя імі вынікі дапамогуць усвядоміць маштабы праблемы скарачэння прэснай вады на сушы і падрыхтавацца да росту ўразлівасці прыбярэжных тэрыторый ва ўмовах пад’ёму ўзроўню мора.

Каментары5

  • Хрук
    03.08.2025
    Ня трэба хвалявацца, усё будзе добра, бо ў нас, у зямлянаў, ёсць Маск, які ведае, як азеляніць нават Марс! А Зямлю ён увогуле пераўтворыць у квітнеючы сад. Лёгка. Вось спытайце яго самога, калі мне веры не дасцё.
  • После хоть потоп или засуха
    03.08.2025
    На мой век воды хватит. Динозавры вымерли. Наш черед.
  • Байкал маскавіты скаралі ў Кітая толькі ў 19с.
    03.08.2025
    таму Кітай і забірае сябе Байкал ў Маскавітаў , Байкал маскавіты скаралі ў Кітая толькі ў 19с.

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры15

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры15

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць