Свет22

Азербайджан і Арменія апублікавалі праект мірнай дамовы паміж дзвюма краінамі

Міністэрствы замежных спраў Азербайджана і Арменіі прадставілі праект пагаднення, які складаецца з 17 пунктаў. Для ўступлення дакумента ў сілу яго павінны падпісаць лідары абедзвюх краін і ратыфікаваць парламенты.

Ільхам Аліеў, Дональд Трамп і Нікол Пашынян падчас падпісання мірнай дэкларацыі ў Белым доме. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Асноўныя палажэнні праекта:

  • Ерэван і Баку прызнаюць і паважаюць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, непарушнасць міжнародных межаў і палітычную незалежнасць адзін аднаго. Міжнароднымі лічацца межы рэспублік у часы СССР.
  • Абодва бакі пацвярджаюць адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій адзін да аднаго і абавязваюцца не выстаўляць іх у будучыні.
  • Адмаўляюцца ад ужывання сілы, пагроз сілай і ўмяшання ва ўнутраныя справы аднаго і другога.
  • Пасля ратыфікацыі пагаднення ўсталёўваюць дыпламатычныя адносіны.
  • Пачынаюць працу па дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы і ўводзяць забарону на размяшчэнне сіл трэціх краін уздоўж мяжы.

Перад публікацыяй праекта пагаднення прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян патэлефанаваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і паведаміў яму пра вынікі сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 8 жніўня ў Белым доме. Крэмль заявіў, што Расія, маўляў, гатовая садзейнічаць комплекснай нармалізацыі армяна-азербайджанскіх адносін, у тым ліку разблакіраванню транспартных камунікацый у рэгіёне.

У ЗША Аліеў і Пашынян падпісалі мірную дэкларацыю. Таксама Ерэван пагадзіўся прадаставіць ЗША эксклюзіўныя правы на развіццё так званага Зангезурскага калідора на 99 гадоў — гэта дарога ў Сюнікскай вобласці Арменіі, якая злучае Азербайджан з ягоным эксклавам Нахічэванню. Па гэтым калідоры праходзяць шматлікія нафтаправоды і газаправоды, што робіць яго стратэгічным транспартным маршрутам Паўднёвага Каўказа.

Каментары2

  • Гэтая сытуацыя ўзьнікае на фоне засяроджанасьці маскоўскай імпэрыі на вайне ва Ўкраіне
    12.08.2025
    разьвіцьцё стратэгічнага транзытнага калідора з удзелам Армэніі і Азэрбайджану ставіць маскоўскую імпэрыю ў складанае становішча, бо гэта падрывае яе ўплыў у рэгіёне і ўскладняе яе ролю як гаранта бясьпекі для Армэніі. Гэтая сытуацыя ўзьнікае на фоне засяроджанасьці маскоўскай імпэрыі на вайне ва Ўкраіне, што аслабіла яе здольнасьць кіраваць канфліктамі ў суседзтве.

    Стварэньне стратэгічнага транзытнага калідора паміж Армэніяй і Азэрбайджанам сапраўды зьменіць баланс сілаў на Паўднёвым Каўказе
  • Трамп выкінуў Маскоўскую імперыю з з Станаў і Каўказу
    12.08.2025
    Гэта вялікая перамога для каманды Трампа і Эўразьвязу... для ўсіх тых салодкіх рэдказямельных рэсурсаў, нафты, газу і г.д. з Станаў, Манголіі , Азербайджана і г.д.

    усё Трамп выкінуў Маскоўскую імперыю з з Станаў і Каўказу ....

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць