Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу абмеркаваць пытанні ядзернай зброі ў рамках магчымых дамоўленасцяў па Украіне падчас саміту на Алясцы, паведамляе The Moscow News. Ён сказаў гэта падчас нарады з іншымі членамі вышэйшага кіраўніцтва Расіі перад тым, як расійская дэлегацыя мела накіравацца ў Анкорыдж.

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, амерыканская адміністрацыя прыкладае «даволі энергічныя і шчырыя намаганні» для спынення ваенных дзеянняў і дасягнення пагадненняў, якія будуць выгодныя ўсім бакам канфлікту. Ён адзначыў, што гаворка, маўляў, ідзе пра мір у Еўропе і ў свеце ў цэлым, а ў наступных кроках могуць разглядацца дамоўленасці па кантролі над стратэгічнымі наступальнымі ўзбраеннямі.
На сённяшні дзень паміж Расіяй і ЗША дзейнічае толькі адна двухбаковая дамова аб абмежаванні ядзернай зброі — СНУ-3 (2010 год), якая забараняе мець больш за 1550 размешчаных боегаловак і больш за 800 іх носьбітаў. Тэрмін дзеяння гэтай дамовы заканчваецца ў лютым 2026 года. У 2023 годзе Пуцін прыпыніў яе дзеянне, сцвярджаючы, што Захад імкнецца нанесці Расіі «стратэгічнае паражэнне».
Напярэдадні саміту Расія пачала падрыхтоўку новых выпрабаванняў ракеты з ядзерным рухавіком «Буравеснік» — аднаго з пяці «цуда-узбраенняў», прадстаўленых Пуціным у 2018 годзе. Тэставы пуск можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні на архіпелагу Новая Зямля.
Саміт Пуцін-Трамп, першы візіт расійскага прэзідэнта ў ЗША для перамоў з 2007 года, хутчэй за ўсё, не прынясе істотных вынікаў, лічаць маскоўскія крыніцы выдання The Guardian. Ён не будзе «фінальным самітам» для доўгатэрміновага міру, бо падрыхтоўка была недастатковай, але гэта рэдкая магчымасць прыцягнуць Трампа на бок Расіі.
Паводле сведчання крыніц, Пуцін будзе настойваць на поўнай перадачы Украінай тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей Расіі і прызнанні іх анексіі ЗША. Пры гэтым ён не адмовіцца ад прэтэнзій на Херсонскую і Запарожскую вобласці, хоць можа сімвалічна вярнуць Украіне невялікія ўчасткі Сумскай і Харкаўскай абласцей, якія цяпер кантралююцца РФ.
Крэмль: Падпісання дакументаў па выніках перамоў Пуціна і Трампа не плануецца
Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа
Мерц і лідары ЕС выставілі Пуціну свае ўмовы, аднак эксперты сумняваюцца ў іх сіле
Трамп сказаў Зяленскаму і еўрапейцам, што не будзе абмяркоўваць з Пуціным пытанне тэрыторый
Трамп хоча прапанаваць Пуціну за спыненне вайны рэдказямельныя мінералы
Трамп пагражае Пуціну «сур'ёзнымі наступствамі», калі той адмовіцца спыніць вайну пасля саміту на Алясцы
Каментары