Свет66

Дачка Джо Байдэна апублікавала фатаграфію свайго мужа, на якой ён трымае за руку іншую жанчыну, і абвясціла пра развод

Дачка былога прэзідэнта ЗША Эшлі Байдэн апублікавала ў Instagram здымак, на якім яе муж, доктар Ховард Крэйn, зняты з невядомай жанчынай — ён трымае яе за руку. Пост з’явіўся ўсяго за некалькі гадзін да афіцыйнай заявы пра развод, піша Bild.

Інстаграм Эшлі Байдэн

Эшлі падпісала фота: «Мой муж і ягоная сяброўка трымаюцца за рукі». Публікацыя суправаджалася песняй пра нявернасць, а неўзабаве знікла з яе старонкі.

СМІ паведамляюць, што Эшлі патрабуе аліменты і доступ да страхоўкі на час шлюбарозводнага працэсу. Пры гэтым прычына разрыву ў дакументах указана як «разбурэнне шлюбу».

Эшлі і Ховард пазнаёміліся ў 2010 годзе праз брата Эшлі, Бо, а праз два гады ажаніліся ў Дэлавэры. Цягам 13 гадоў яны вялі даволі закрытае жыццё і рэдка з’яўляліся на публіцы.

Скандал стаў новым балючым эпізодам у жыцці сям’і Байдэнаў. У 1972 годзе Джо Байдэн страціў у аўтакатастрофе першую жонку Нэйлію і дачку Наомі, сыны Бо і Хантэр выжылі, але атрымалі траўмы.

У 2015 годзе памёр Бо Байдэн — генеральны пракурор штата Дэлавэр. Пасля гэтага Хантар і Эшлі засталіся адзінымі дзецьмі Джо Байдэна.

Каментары6

  • Satan
    15.08.2025
    Вах, за ручку ўзяў... і адразу - іншая жанчына! Калі пералічваць каго і дзе я абдымаў і цалаваў... нават на фотках тутбая з адной вечарыны зпаліўся ггг)) Але ж я з імі ўсемі ня спаў! Ну, мо з адной ці з двума)
  • Ёсік
    15.08.2025
    Няма ў беларусаў мужа і жаны, а ёсьць мужык і жонка. Ейны мужык заляцаўся да жонкі суседа Зьмітрака.
  • Жорык
    15.08.2025
    Satan, а на ібэю з амазонам быў?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць