Здарэнні44

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі

Раней 44-гадовую мінчанку судзілі за смерць мужа — яна нанесла яму «цяжкія цялесныя пашкоджанні», ад якіх ён памёр. Цяпер новы прысуд.

Ілюстрацыйны здымак

У той дзень абвінавачаная, перапіўшы, адправілася на прагулку па вул. Каліноўскага, як раптам адчула сябе дрэнна. Спагадлівы прахожы выклікаў ёй хуткую дапамогу, распавядаюць «Мінск-Навіны».

У машыне хуткай жанчына пачала паводзіць сябе неадэкватна — абражала медыкаў, якія спрабавалі аказаць ёй дапамогу, а затым і ўвогуле ўдарыла фельчарку нагой у ключыцу, з-за чаго ў той здарыўся пералом.

Супраць жанчыны завялі крымінальную справу за хуліганства. Яе дзеянні зафіксавалі відэарэгістратары медработнікаў. Віну яна цалкам прызнала, раскаялася, кампенсавала пацярпелай маральную шкоду. 

— Абвінавачаная працуе бухгалтарам у прыватнай кампаніі, раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання мужу, які ад атрыманых траўм памёр, — пракаментавала старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна Юлія Лугаўская, якая выступала па гэтай крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай і

прызначыў ёй два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прымяніўшы закон аб амністыі, суд часткова вызваліў яе ад пакарання на тэрмін 1 год.

Каментары4

  • Бугалтар - 3
    17.08.2025
    У персанажа Бена Афлека ёсць сястра ў Мінску, якая ж да таго сваячніца Джона Уіка. Яна атрымлівае сакрэтны ліст у выглядзе зашыфраванага HEX-коду, збягае з дуркі і ляціць у Амерыку помсціць міжнароднаму крымінальнаму картэлю

    Паралельна робіць баланс БелТрансПамТрам
  • Новые эвропейцы
    17.08.2025
    Восточные немцы
  • Вася
    17.08.2025
    Однозначно никто кроме бухгалтера не мог совершить подобное. В заголовке это точно подмечено. Автору респект.

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць