Генштаб УСУ паведаміў пра поспехі ў раёне Дабраполля, дзе войскі РФ ажыццявілі прарыў
Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што з 4 па 16 жніўня ўкраінскія вайскоўцы «зачысцілі» ад расійскіх сіл шэсць населеных пунктаў каля Дабраполля. Раней у гэтым раёне армія РФ ажыццявіла прарыў фронту, увайшоўшы ў глыбіню ўкраінскай абароны прыкладна на 10 км.

У паведамленні Генштаба УСУ гаворыцца, што ўкраінскія сілы канчаткова вызвалілі вёскі Грузаўское, Рубежнае, Новавадзянае, Пятроўка, Вясёлае і Залаты Калодзеж.
«Правядзенне стабілізацыйных дзеянняў у напрамку горада Дабраполле, які знаходзіцца ў Данецкай вобласці, працягваецца», — піша Генштаб УСУ.
Узброеныя сілы Украіны заяўляюць, што ў асноўным ліквідавалі пагрозу абвалу абароны і лакалізавалі прарыў, аднак баявыя дзеянні працягваюцца, і пошук груп расійскіх вайскоўцаў, што праніклі ў раёне Дабраполля, усё яшчэ ідзе.
-
Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі
-
Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі
-
«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай
Каментары