Грамадства22

Траіх палітвязняў асудзілі па справе ініцыятывы «письмо.бел»

На мінулым тыдні ў Мінску вынеслі прысуд тром палітвязням, якіх абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса): Аляксандру Мазуру, Паўлу Каранюхіну і Аляксандру Лыкшыну, піша «Вясна».

Злева направа: Аляксандр Лыкшын, Аляксандр Мазур, Павел Каранюхін

Суд прызначыў Мазуру і Каранюхіну тры гады і шэсць месяцаў зняволення, а Лыкшыну — тры гады і сем месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ім прызначылі па 1000 базавых велічыняў штрафу кожнаму.

Па версіі КДБ, мужчыны маюць дачыненне да ініцыятывы «письмо.бел», якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання палітвязняў.

«Письмо.бел» — сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным, якім карысталіся тысячы беларусаў. Ініцыятыва ў тым ліку дапамагала беларусам заставацца на сувязі з палітзняволенымі, нягледзячы на вымушаную эміграцыю. Пры гэтым толькі 10% лістоў ішлі палітвязням, у асноўным сэрвіс быў разлічаны на звычайных асуджаных. Таксама карыстальнікі прымалі ўмовы рэсурсу — не парушаць патрабаванні МУС і не адпраўляць забароненую інфармацыю.

Спачатку, у лістападзе 2023 года, у Жодзіне былі затрыманыя Ігар Вуглік і Аляксандр Лыкшын, якія нібыта з'яўляліся арганізатарамі сэрвісу. Сілавікі тады паведамілі, што змаглі атрымаць доступ да базы заказаў, плацежных звестак, асабістых даных карыстальнікаў і тэкстаў лістоў.

Але, па інфармацыі «Вясны», сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу, а ўсе асабістыя даныя тых, хто дасылае лісты, захоўваюцца на пошце. Па выніку ж у сакавіку 2023 года Ігара і Аляксандра асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі».

Роўна праз год, у лістападзе 2024 года, Аляксандра Лыкшына зноў затрымалі. Разам з ім па крымінальнай справе праходзілі таксама Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін. Адразу пасля затрымання мужчын з'явілася інфармацыя пра прызнанне сайта ініцыятывы «письмо.бел», а таксама яе старонак у сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Ужо напачатку снежня перастаў адкрывацца сайт ініцыятывы, ён недасяжны ў Беларусі і за межамі краіны.

12 снежня 2024 года КДБ абнавіў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», куды трапіла і ініцыятыва «письмо.бeл». Пры гэтым у рашэнні ведамства пазначаныя лістападаўскія даты. Да ініцыятывы, паводле КДБ, дачыненне маюць Аляксандр Мазур, Сяргей Антусевіч, Павел Красоўскі, Павел Каранюхін, Аляксандр Лыкшын.

Вядома, што спачатку Мазура, Каранюхіна і Лыкшына ўтрымлівалі на «сутках» паводле адміністрацыйных справаў. Але пазней іх перавялі ў следчую турму № 8 у Жодзіне ў межах крымінальнай справы. Іх абвінавацілі паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Каментары2

  • Ашот Кандратавіч Вожык
    18.08.2025
    Паглядзім , якія зь іх ,,сілавікі,, .
  • Serge
    19.08.2025
    Толькі жорсткія санкцыі могуць спыніць рэпрэсіі.

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць