Здарэнні22

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм

Шчаслівым уладальнікам трафея стаў рыбалоў з Мінска Міхаіл Мінец, які прыехаў парыбачыць на Прыпяць разам са сваімі таварышамі, піша fishing.by.

Нягледзячы на немалы рыбалоўны стаж, Міхаіл быў шчыра здзіўлены таўсталобікам, бо першапачаткова меркавалася рыбалка на ляшча.

«Рыбачым недалёка ад моста на Прыпяці ў Мазыры. Лавілі ляшча, але рыба была не вельмі актыўная, і раптам клюнуў гэты гігант. Цягнулі мы яго каля гадзіны. Усе на эмоцыях. Таўсталобік цяпер сядзіць на прывязі», — распавёў удачлівы рыбалоў fishingby.com.

@gomelnovosti3 Мужик вытащил их Припяти толстолобика на 25 кило #гомель #припять #мозырь #мозырьбеларусь #гомельскайобласть #рыбалкабеларусь #рыболов #беларусьновости #новостибеларуси ♬ transgender - &lt3

Паводле слоў рыбалова, спробы ўзважыць трафей поспехам не ўвянчаліся — вагі зашкалілі на 25 кг, але на вока ў ім не менш за 30 кг.

Злоўлены Міхаілам таўсталобік стаў не толькі яго асабістым рэкордам, але і прэтэндуе на рэкорд Беларусі ў 2025 годзе па гэтым відзе рыбы ў аматарскім лове.

Каментары2

  • Лявон
    09.06.2025
    Чаму ўсе рыбы за 10+ кг трапляюць, маркуючы па здымкам, да тых хто 100+ кг?
  • перед
    09.06.2025
    Лявон, тыя хто лягчжйшы самі сталі здабычай

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць