У Маладзечанскім раёне міліцыя знайшла нелегальны завод па вытворчасці самагонкі ў прамысловых маштабах, паведамілі ў МУС.

Нелегальны бізнэс арганізаваў 61-гадовы мясцовы жыхар, а ў кампаньёнах у яго былі тры сыны і два знаёмыя.
У гаспадарчых пабудовах сілавікі знайшлі самагонны апарат, а таксама ёмістасці з брагай аб'ёмам звыш 25 тысяч літраў, 12,5 тон мукі, 400 літраў гатовай прадукцыі.
Фігуранты былі затрыманыя ў момант вырабу чарговай партыі тавару.
Памеры незаконнага даходу ад рэалізацыі прадукцыі, а таксама сеткі збыту высвятляюцца. Разлічваецца таксама шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю з-за ўтылізацыі адкідаў вытворчасці.
Каментары