Свет33

КНДР выпрабавала новыя ракеты СПА. Кім Чэн Ын кантраляваў асабіста

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын асабіста прысутнічаў на выпрабаванні двух новых тыпаў зенітных ракет, паведаміла дзяржагенцтва ЦТАК.

Кім Чэн Ын асабіста прысутнічаў на выпрабаваннях зенітных ракет. Фота: ЦТАК

Галоўнае ўпраўленне ракетабудавання Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі выканала стральбу мадыфікаванымі найноўшымі зенітнымі ракетамі двух тыпаў па розных мішэнях для праверкі іх баявых характарыстык, паведамляе агенцтва. 

Паводле яго звестак, кіраўнік краіны наведаў выпрабаванні. Яны праводзіліся таксама пры ўдзеле некалькіх высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў, якія ацэньвалі баявыя характарыстыкі новых сістэм СПА, гаворыцца ў паведамленні.

«Падчас стральбы ацэнена, што найноўшая зенітна-ракетная сістэма мае выдатную баявую рэактыўнасць у дачыненні да розных паветраных цэляў, уключаючы ўдарныя беспілотнікі і крылатыя ракеты, а спосаб яе дзеяння і рэакцыі заснаваны на арыгінальнай і спецыяльнай тэхналогіі», сцвярджае агенцтва. 

У апошнія дні сітуацыя на Карэйскім паўвостраве абвастрылася на фоне сумесных вайсковых вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі, якія пачаліся 18 жніўня, а таксама напярэдадні саміту прэзідэнтаў дзвюх краін.

Каментары3

  • даведка
    24.08.2025
    А у нас Лукашенко придётся на старых ракетах размещать ядерные боеголовки...
  • Лю
    24.08.2025
    Напішаце, калі ён асабіста паляціць.
  • Ёсік
    24.08.2025
    Потым усе прысутныя афіцэры заплакалі, ці толькі пляскалі ў далоні, і дзякавалі, што такі кіраўнік ёсьць у нязграбных карэйцаў?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну36

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну36

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць