Грамадства77

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Абодва не надта прыемныя, але страты ад іх усё ж мінімальныя — адносна таго, якое пакаранне прымянялася раней.

Марш Новай Беларусі 23 жніўня 2020 года

На дварэ ўжо 24 жніўня 2025 года, а значыць, ужо скончыўся пяцігадовы тэрмін прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўдзел у маршах 16 і 23 жніўня 2020. Неўзабаве стане юрыдычна немагчыма пакараць за марш 30 жніўня, пасля 6 верасня і гэтак далей.

Што ж у такой сітуацыі робяць з беларусамі, якіх арыштавалі за ўдзел у пратэстах, адправілі ў СІЗА, але яшчэ не паспелі асудзіць?

«Наша Ніва» даведалася пра два асноўныя шляхі, з якімі сутыкаюцца арыштанты. Адзначым, што самастойна выбіраць паміж гэтымі шляхамі амаль немагчыма — рашэнне прымае следчы.

1. Сядзець да суда — і тады выходзіць на свабоду

У такой сітуацыі людзей трымаюць у СІЗА да вынясення прысуду — нават калі тэрмін ужо скончыўся. Напрыклад, чалавека судзяць за ўдзел у маршы 16 жніўня 2020 года, а суд можа прызначаны на ўмоўнае 1 верасня 2025 года. 16 жніўня 2025 года дэманстранта не адпускаюць, трымаюць да суда.

Аднак усе падобныя выпадкі, пра якія стала вядома «Нашай Ніве», заканчваліся аднолькава. Суд прызнаваў чалавека вінаватым, аднак канстатаваў, што пакаранне не можа быць прызначанае праз тэрміны даўніны, пасля чаго пастанаўляў вызваліць з-пад варты.

Людзі, якія прайшлі такім шляхам, пасля будуць усё адно ўключаныя ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».

2. Пераходзіць з крыміналкі на адміністратыўку

Некаторым людзям следчыя прапануюць прымяніць артыкул 86 Крыміналькага кодэкса — вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.

Паколькі лукашэнкаўцы лічаць удзел у маршах «менш цяжкім злачынствам», то заканадаўства пакідае такую магчымасць. Дэманстрант павінен прызнаць віну і нейкім чынам загладзіць нанесеную «шкоду» — і тады можа атрымаць не крымінальны, а адміністратыўны пераслед.

Яму прызначаюць штраф (фармальна можа быць ад 5 да 30 базавых, але ва ўсіх вядомых нам выпадках прызначаліся максімальныя 30 базавых) — і адпускаюць з СІЗА дадому.

Тэарэтычна можна і адмовіцца, але сэнсу няма — тады проста давядзецца чакаць суда ў СІЗА.

Ці ўключаюць у спіс экстрэмістаў людзей, каму дазволілі прайсці па гэтым шляху, пакуль невядома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • кралала
    24.08.2025
    То бок усё, старонка пераглянулася? Чакаю калі балаболы з Еўрарадыё масава паедуць у Беларусь
  • Van der Graaf
    24.08.2025
    Працягваем перагортваць?

    Калі рэдакцыя ладзіцьме пярэбары ў Менск?
  • Каменты і падпіскі
    24.08.2025
    Людзі сядзяць не толькі за маршы
    Якія тэрміны даўніны за каменты і падпіскі?

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць