Грамадства

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Здарылася гэта яшчэ 28 лютага, але вядома стала толькі цяпер. Пра смерць Сманцара паведаміў кіраўнік Tribuna.com Максім Беразінскі.

Аляксандр Сманцар

Прычына смерці невядомая.

«Менавіта з яго пачалася эра, калі дзяржава пачала адціскаць прыватную ўласнасць, а бізнэсменаў садзіць. Ён быў небяспечны вораг для Лукашэнкі — і таму менавіта з яго пачалі.

Так, у той лазні, пасля якой зніклі Ганчар і Красоўскі, таксама павінен быў быць Сманцар. Ён прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны, а гэта ўжо тады было недапушчальна», — напісаў пра бізнесмена Беразінскі.

У 1990-х гадах значная частка гандлю з Расіяй праходзіла праз Аляксандра Сманцара. Ён валодаў некалькімі банкамі, заводам маргарыну. Раней яму таксама належаў кантрольны пакет акцый футбольнага мінскага «Дынама».

У 2002 годзе супраць Сманцара была заведзеная крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з БМЗ. Органы ацанілі прычыненую шкоду ў 84 мільёны даляраў. Сманцар быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі. Затым судовыя рашэнні некалькі разоў пераглядаліся.

Пасля выхаду на волю бізнэсмен пакінуў Беларусь. З 2006 года ў роднай краіне ён ні разу не быў, пісала Tribuna.

Гэта ён у 2010 году званіў падчас Плошчы Міколе Статкевічу і заклікаў «сядаць у крэсла прэм'ера Сідорскага».

У 2017 годзе БТ выпусціла прапагандысцкі сюжэт пра Мікалая Статкевіча, які цяпер знаходзіцца за кратамі. У ім сцвярджалася, што паміж Статкевічам і Сманцарам была размова — бізнэсмен нібыта фінансаваў пратэсты «недармаедаў».

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць