Свет22

Як у Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці

«Украіна не ахвяра, яна баец», — заявіў Зяленскі.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Сёння Украіна адзначае Дзень Незалежнасці.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да нацыі з галоўнай плошчы краіны — Майдана Незалежнасці.

Ён сказаў, што менавіта тут, на Майдане, украінцы часта развітваюцца з героямі:

«І кожны, хто быў хоць раз на такім развітанні, і кожны, хто страціў кагосьці ў гэтай вайне, мае свой асабісты рахунак да Расіі назаўсёды».

Ён падзякаваў усім украінцам, за тое, што яны ўжо разам прайшлі: «І за тую Украіну, якую мы з вамі ствараем разам.

За тую Украіну, якой яна ўжо ёсць цяпер. Якая стала дарослай 24 лютага. Узяла лёс у свае рукі, узяла ў рукі зброю. Не мела часу вагацца і права баяцца. І насамрэч спыніла другую армію свету. І мы будзем пра гэта казаць. Будзем, бо гэта разбурае міф пра непераможную расійскую армію. Мы гэта даказалі. Мы працягваем даказваць цяпер». 

Зяленскі адказаў на закіды расіян, якія кажуць, што «няма такой дзяржавы, няма такой нацыі»:

«Мы штодня даказваем адваротнае. Мы даказваем, што ўкраінцы ёсць і ўкраінцы будуць на гэтай зямлі, на гэтай плошчы, дзе праз сто гадоў будуць стаяць нашы наступныя пакаленні. І праз сто гадоў будуць тут адзначаць Дзень Незалежнасці Украіны. Так будзе. Так будзе, бо Украіна сёння іншая. Украіна мацнейшая і паважае сябе. І Украіна не чакае жэстаў добрай волі, а мае ўласную волю, каб ажыццяўляць тое, што неабходна нам».

Зяленскі заявіў, што Украіна ніколі больш у гісторыі не будзе прымушаная да ганьбы, якую расіяне называюць кампрамісам.

«Нам патрэбны справядлівы мір. Якім будзе наша будучыня, вырашаць толькі нам. І свет гэта ведае. І свет гэта паважае. Паважае Украіну. Успрымае Украіну роўнай», — сказаў ён.

Паводле Зяленскага, сёння і ЗША, і Еўропа згаджаюцца: Украіна яшчэ не перамагла, але ўжо дакладна не прайграе.

«Украіна здабыла сваю незалежнасць. Украіна не ахвяра, яна баец. Украіна не просіць, яна прапануе. Саюзніцтва і партнёрства. Лепшую армію ў Еўропе. Перадавыя абаронныя тэхналогіі. Вопыт устойлівасці. Мы кажам: «Нам патрэбны ЕС». Так. Але мы патрэбныя яму не менш. І гэта прызнаюць усе. І такой прызнаюць Украіну. Не беднай сваячкай, а моцным саюзнікам», — сказаў ён.

Таксама сёння прайшла супольная малітва ў Сафійскім саборы за мір. 

На святкаванне Дня Незалежнасці ў Кіеў прыбыў спецыяльны прадстаўнік амерыканскага прэзідэнта Кіт Келаг. Ва ўрачыстасцях таксама прыняў удзел прэм’ер-міністр Канады Марк Карні, які таксама знаходзіцца з візітам у Кіеве. Карні заявіў, што Канада выдзяляе Кіеву $1 млрд на пастаўку дронаў, боепрыпасаў і бронетэхнікі. Зброя будзе ва Украіне ўжо ў верасні.

Каментары2

  • Беларус
    24.08.2025
    Слава Украіне!
  • мыльная опера
    25.08.2025
    местоположение известно, ракеты вроде долетают, но......

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

У ганконгскага грыпу з'явілася новая разнавіднасць4

МЗС Польшчы: Сярод памілаваных сёння Лукашэнкам — палякаў няма2

У Беларусі пачала працаваць новая сістэма імгненных плацяжоў4

Падчас аварыі ў Смалявіцкім раёне загінула 17‑гадовая дзяўчына

У Мінску — пераднавагоднія заторы

Пуціну пабудавалі яшчэ адзін палац — у анексаваным Крыме3

Міліцыянер, які складаў палітычныя пратаколы, справакаваў аварыю ў Шаркаўшчынскім раёне2

У Брэсце выпусцілі шкарпэткі ўнутры ёлачных цацак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць