Свет4343

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула

Жанчыну не маглі выратаваць з-за ўмоў надвор'я. Іншы альпініст, які хацеў ёй дапамагчы, таксама загінуў.

Расійская альпіністка Наталля Нагавіцына, якая захрасла на самай высокай кропцы Цянь-Шаня ў Кыргызстане, загінула. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Shot.

Яе цела змогуць забраць з 7 тысяч метраў, толькі калі нармалізуюцца ўмовы надвор'я, каб падняць верталёт на вышыню. Таксама выратавальная група, якая павінна была забраць цела італьянца, які спрабаваў выратаваць расіянку, адкліканая з вышыні 4,5 тысячы метраў.

Альпіністка 11 дзён знаходзілася пры тэмпературы мінус 26 без ежы і вады пад скалой «Птушка». У яе была з сабой толькі гарэлка, спальны мяшок і парваная палатка.

«Група Наташы (яна і 3 мужчыны) паднялася на вяршыню, пры спуску сарваўся ўдзельнік і пацягнуў Наташу з далейшым пераломам яе нагі. Наташы паставілі палатку на 7200, і знясіленыя, змёрзлыя ўдзельнікі адправіліся ўніз», — паведаміў удзельнік экспедыцыі.

Наталля Нагавіцына загінула практычна на той жа вышыні, дзе чатыры гады таму памёр яе муж. На піку Хан-Тэнгры мужчыну паралізавала, і яна заставалася з ім да апошняга. А калі іх прыйшлі вызваляць ратавальнікі, змаглі эвакуіраваць толькі жанчыну. Выратаваць мужа не ўдалося.

Пазней Наталля зноў паднялася на пік Хан-Тэнгры і ўстанавіла там памятную шыльду.

З пачатку жніўня ў гарах Кыргызстана загінулі трое замежнікаў, яшчэ некалькі чалавек атрымалі цяжкія траўмы. 

Каментары43

  • Вася
    23.08.2025
    Гарэлка і спальны мяшок - стандартны набор рускага альпініста...
  • Кралала
    23.08.2025
    Нічога дзіўнага
  • Vеник
    23.08.2025
    Vалик, умеете вы проявить сочувствие.

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць