Грамадства1414

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці, пажадаў «па-сапраўднаму незалежнага развіцця»

24 жніўня Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народу Украіны з нагоды Дня Незалежнасці. Прэзідэнт Украіны ў віншаванні не згадваецца, як гэта прынята ў афіцыйнага Мінска ў адносінах да «недружалюбных» краін.

Фота: Danylo Antoniuk / Anadolu via Getty Images

«Жыць побач у міры і згодзе спрадвеку было прызначэннем беларускага і ўкраінскага народаў. Блізкае суіснаванне ўстанавіла паміж нашымі людзьмі непарыўныя кроўныя сувязі, замацаваныя сумесным гістарычным лёсам, агульнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі і шчырым сяброўствам», — гаворыцца ў віншаванні.

«Як бы ні цягнулі ў розныя бакі знешнія сілы, Беларусь і надалей застаецца адкрытай для ўкраінцаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы настроены на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і канструктыўны дыялог з нашымі паўднёвымі суседзямі».

«Ад усяго сэрца жадаю грамадзянам Украіны знайсці ўласны адказ на сённяшнія выклікі, а вашай шматнацыянальнай краіне — мірнага неба, салідарнасці і па-сапраўднаму незалежнага развіцця», — дадаў Лукашэнка.

Каментары14

  • Мір
    24.08.2025
    Пажадаў Украіне перамогі над расійскай агрэсіяй і вызвалення акупаваных тэрыторый?
  • 25 жніўня Дзень Незалежнасьці Беларусі
    24.08.2025
    Заўтра Дзень Незалежнасці Беларусі. 25 жніўня. Але з Днём Незалежнасці прамаскоўскі дыктатар беларусаў не павіншуе.
  • Карціна маслам!
    24.08.2025
    Мір, не, такога не было.
    Былі Украіна - "шматнацыянальная краіна" і Беларусь, якую "цягнуць ў розныя бакі знешнія сілы", але яна "настроеная на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва".

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць