Свет33

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне

Крэмль адкінуў прапановы Еўропы адносна гарантый бяспекі для Украіны. Паводле заявы прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова, Расія ставіцца да гэтых прапаноў адмоўна і не згодная на прысутнасць войскаў НАТА на тэрыторыі Украіны.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Alexei Danichev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Еўрапейскія партнёры Украіны працуюць над патэнцыйнымі гарантыямі бяспекі, якія маглі б уключаць размяшчэнне войскаў, аднак Пяскоў падкрэсліў, што размяшчэнне еўрапейскіх войскаў фактычна азначае прысутнасць НАТА, чаго Расія заўсёды імкнулася пазбегнуць. 

«Мы гаварылі пра гэта на розным узроўні. Не існуе еўрапейскіх вайскоўцаў, існуюць вайскоўцы канкрэтных краін і большасць гэтых краін — члены НАТА. Менавіта прасоўванне вайсковай інфраструктуры НАТА можна назваць сярод першапрычын той канфліктнай сітуацыі, якая ўзнікла», — заявіў Пяскоў.

Пяскоў таксама адзначыў, што перамовы паміж Расіяй і ЗША на Алясцы 15 жніўня былі змястоўнымі і канструктыўнымі, і выказаў надзею на працяг мірных і пасярэдніцкіх намаганняў з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Паводле яго слоў, амерыканскі бок можа аказваць падтрымку Украіне ў выглядзе паветранай і разведвальнай дапамогі, але не ўводзіць войскі.

На думку Пяскова, вырашаць лёс Украіны Расія і ЗША павінны патаемна:

«Казаць пра нейкія дэталі ў адрыве ад агульнага кантэксту і ў публічным рэжыме было б наўрад ці карысна для агульнага выніку справы».

Перамоўныя групы Расіі і Украіны падтрымліваюць кантакт, але дакладных тэрмінаў новага раўнда перамоў пакуль няма. Пяскоў падкрэсліў, што расійскі бок нібыта імкнецца да мірнага палітычна-дыпламатычнага вырашэння канфлікту, аднак для гэтага неабходная ўзаемнасць з боку Украіны.

Каментары3

  • политзек
    27.08.2025
    Когда уже до этих розовых пони дойдёт, что не надо с фашиками разговаривать.
    надо просто лупить их, пока сами не приползут уговаривать пообщаться с ними.
    раз в неделю залпы по москве, усть-луге, новороссийску, очередному нпз и "дружбе" быстро приведут их в чувство.
    не надо стесняться.
    другого пути не существует.
  • Filipp
    27.08.2025
    У паслядоўнасці пазіцыі ім не адмовіш
  • Жвір
    27.08.2025
    Менавіта імперскія амбіцыі "зьбіральнікаў зямель «рускіх»" ёсьць сапраўднай прычынай нападу Расеі на Ўкраіну. Пуцін не рабіў сакрэту з сваіх стратэгічных мэтаў ад самага пачатку свайго ўладараньня ў Расеі.

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ70

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць