Свет99

Трамп: Вайна Расіі і Украіны — асабісты канфлікт, а Пуцін не сустракаецца з Зяленскім, бо яго не любіць

Адказваючы на пытанні журналістаў адчас прэс-канферэнцыі 25 жніўня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп крануўся пытання вайны ва Украіне і выказаў надзею, што яе ўдасца спыніць, хоць гэта рабіць і цяжка з-за кепскіх асабістых адносін паміж прэзідэнтамі Расіі і Украіны.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што вайна ва Украіне мае характар «асабістага канфлікту».

«Расія і Украіна — гэта аказалася нейкім вялікім асабістым канфліктам, гэта адна з такіх рэчаў. Але мы спынім гэта ў рэшце рэшт, мы спынім гэта таксама».

Адказваючы пазней на пытанне журналіста, чаму Уладзімір Пуцін не хоча сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, Трамп сказаў, што прычына ў тым, што Пуціну проста не падабаецца Зяленскі:

«Таму што ён яго не любіць. Ён яго не любіць. Яму ён не падабаецца. У мяне ёсць людзі, якія мне не падабаюцца. Мне не падабаецца сустракацца з імі. Дык як жа іх прымусіць сустрэцца? Яны насамрэч не любяць адзін аднаго».

Ён таксама адзначыў, што пакуль не абмяркоўваў з Украінай канкрэтныя гарантыі бяспекі, але ЗША гатовыя аказваць падтрымку Кіеву. Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што Злучаныя Штаты «больш не выдаткоўваюць грошы на Украіну», а ўсе пытанні закупкі ўзбраенняў ідуць праз НАТА.

Пра свае перамовы з Пуціным Трамп сказаў:

«Так, я размаўляў з ім. Кожная размова праходзіць добра, але потым, на жаль, падае бомба на Кіеў ці ў іншае месца — і гэта мяне вельмі злуе».

Прэзідэнт ЗША таксама расказаў, што абмяркоўваў з Пуціным абмежаванні ядзернай зброі.

«Ракеты, ядзерная зброя — мы гаворым пра шматлікія, розныя рэчы. Мы гаворым пра абмежаванне ядзернай зброі, мы прыцягнем да гэтага Кітай. У нас яе больш за ўсё, у Расіі — другое месца, а ў Кітая — трэцяе, але Кітай значна адстае, хоць праз пяць гадоў ён нас дагоніць», — мяркуе Трамп.

Таксама ён адзначыў, што ў яго «вельмі добрыя адносіны з Кім Чэн Ынам».

«Многія людзі скажуць: о, гэта жудасна. Не, гэта добра. Сапраўды, калі-небудзь я яго ўбачу. Я з нецярплівасцю чакаю сустрэчы з ім… Я ведаю яго лепш, чым хто-небудзь, акрамя яго сястры. Яго сястра ведае яго дастаткова добра», — сказаў прэзідэнт Трамп.

Каментары9

  • не такі, як ёсць
    25.08.2025
    Божачкі, амерыканцы, як вы выбралі такое ў прэзідэнты 🤦🏻‍♂️
  • Лапша
    25.08.2025
    Адказваючы пазней на пытанне журналіста, чаму Уладзімір Пуцін не хоча сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, Трамп сказаў, што прычына ў тым, што Пуціну проста не падабаецца Зяленскі:

    «Таму што ён яго не любіць. Ён яго не любіць. Яму ён не падабаецца. У мяне ёсць людзі, якія мне не падабаюцца. Мне не падабаецца сустракацца з імі. Дык як жа іх прымусіць сустрэцца? Яны насамрэч не любяць адзін аднаго».

    Ах вось у чам праблема! А мы не разумалі!

    Калі пуціну не падабаўся Зяленскі, можа трэба было пачакаць пару год пакуль ва Ўкраіне выберуць новага прэзідэнта? Не вытрымаў, пачаў вайну.
    Ці, калі пуціну так няўтульна, можа трэба сыходзіць з пасады і не пакутаваць?
    Ой, аб чым гэта я?!

    Што пуцін, што трамп - такія ранімыя. Рамонкі - любіць-ня любіць, пакутнікі.
  • Барадзед
    25.08.2025
    Далась ему эта встреча путлера и Зеленского. Чего Трамп за это так уцепился? Какая-то Роза Сябитова, а не президент США, пытается сосватать двух врагов. Сводничеством занимается на должности президента.

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць