Здароўе22

Новы штам кавіду ў Беларусі пакуль не выяўлены

У Беларусі захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) знаходзіцца на нізкім узроўні, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Фота: Guido Mieth / Getty Images

У структуры ВРІ выяўляюцца негрыпозныя рэспіраторныя вірусы: парагрып, адэнавірусы, рынаовірусы, РС-вірусы, сезонныя каранавірусы, метапнеўмавірусы і г.д.

У той жа час спецыялісты папярэджваюць, што з надыходам восені чакаецца заканамерны рост захворванняў

Ён будзе звязаны з зменай умоў надвор’я і з пачаткам навучальнага працэсу ва ўстановах адукацыі.

У Мінздароўі прагназуюць: сезон захворвальнасці на ВРІ, грып і COVID-19 пачнецца ў кастрычніку. А пік росту можна чакаць у канцы студзеня — лютым 2026 года.

Адзначым, што статыстыка па кавідзе не агучваецца ўжо з лета 2022 года.

Кішэчныя інфекцыі

Традыцыйна ў канцы лета і пачатку восені адбываецца рост захворвальнасці на вострыя кішэчныя інфекцыі.

У Мінздароўі адзначылі, што пакуль назіраецца нязначны (на 22%) прырост інфекцый, выкліканых вірусамі (наравірусы, ротавірусы, энтэравірусы і г.д.).

У асноўным гэта звязана з вяртаннем дзяцей з адпачынку з такіх краін, як Турцыя, Егіпет.

Медыкі нагадваюць пра тое, што неабходна старанна мыць гародніну і садавіну, а таксама выконваць правілы асабістай гігіены.

А што ж COVID-19?

У гэтым сезоне рэгіструецца нізкі ўзровень захворвальнасці на каранавірус, распавялі ў Мінздароўі.

Там таксама адзначылі, што гэты вірус, як і любы іншы, працягвае эвалюцыянаваць, набывае свае асаблівыя ўласцівасці.

Не так даўно быў выяўлены новы варыянт каранавіруса «Стратус» — нашчадак варыянта «Амікрон».

Ён адрозніваецца высокай заразнасцю, але не выклікае цяжэйшага цячэння хваробы ў параўнанні з папярэднімі варыянтамі.

Характэрная прыкмета захворвання — змяненне голасу, хрыпласць або асіпласць.

У нашай краіне новы штам віруса XFG Stratus не выяўлены.

Каментары2

  • .
    30.08.2025
    Афіцыйна не выяўлены.
    А фактычна ў лякарнях летам палаты і калідоры поўныя хворых пнеўманіяй. Сімптомы і наступствы блізкія да COVID-19, але тэсты на яго даўно не робяць.
    Людзі ж з-за мяжы ездзяць.
  • ксм
    31.08.2025
    Не надо дурить людям головы про новые варианты ,штаммы корнавируса,и предрекать конец света, это туфта с 20 года началась... а пневмонией и орви болели всегда. И надеюсь тот маразм что был при якобы пандемии,не повториться.Всем здравия желаю.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш10

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?10

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны24

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш10

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць