Улада1919

Бакіеў не прызнае сваёй адстаўкі

Курманбек Бакіеў звярнуўся са сталіцы Беларусі да сусветнай супольнасці. Меры перасцярогі вакол будынка Выканкама СНД былі прынятыя надзвычайныя.

21 красавіка ў Выканкаме СНД у Мінску экс‑прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, які зараз разам з сям’ёй знаходзіцца ў Беларусі, звярнуўся да сусветнай супольнасці і народа Кыргызстана.

Зварот доўжыўся роўна чатыры хвіліны, а меры перасцярогі былі прынятыя надзвычайныя.

Квартал перад будынкам СНД — на рагу вуліц Кірава і Камсамольская, насупраць стадыёна «Дынама» — быў ачэплены міліцыяй, усе аўтамабілі эвакуяваныя, міліцыянеры з сабакамі і мінашукальнікамі шукалі выбухоўку. Прысутнічалі міліцыянеры з сабакамі і ў самім будынку.

Зварот Бакіева ўтрымліваў восем пунктаў.

Экс‑прэзідэнт заявіў, што не прызнае сваёй адстаўкі.

«Мой народ перажывае страшную трагедыю, -- з гэтых словаў Курманбек Бакіеў пачаў свой зварот да сусветнай супольнасці. — Банда самаўладцаў аб’явіла сябе ўладай. Гвалт становіцца нормай жыцця. Краіна адкінутая на дзесяткі гадоў назад»,
-- такім чынам ахарактэрызаваў К.Бакіеў тое, што зараз адбываецца ў Кыргызстане. Ён таксама прызнаў, што як прэзідэнт Кыргызстана не можа зняць з сябе адказнасці за гэта і гатовы адказваць перад законам, але таксама не мае намеру здавацца «бандзе бандытаў».

Затым Курманбек Бакіеў звярнуўся да сусветнай супольнасці, кіраўнікоў краін СНД і народу Кыргызстана. Зварот складаўся з васьмі пунктаў.

У першым К.Бакіеў выказаў спачуванні сем’ям і блізкім загінулых падчас змены ўлады ў Кыргызстане . У другім паведаміў, што не прызнае сваёй адстаўкі і паабяцаў праз некаторы час патлумачыць гэта.

«10 месяцаў таму народ Кыргызстана абраў мяне прэзідэнтам. Зараз толькі смерць спыніць мяне. Я законны прэзідэнт, прызнаны сусветнай супольнасцю», -- заявіў ён.

У трэцім пункце сваёй заявы К. Бакіеў назваў сённяшнія ўлады Кыргызстана нелегітымнымі і выказаў упэўненасць, што змена ўлады ў Бішкеку арганізаваная звонку. «Кыргызстан не стане калоніяй. Мой народ жадае быць свабодным і стане свабодным. Ён працягне пабудову сучаснай незалежнай дзяржавы», -- заявіў К.Бакіеў.

Затым былы кіраўнік Кыргызстана нагадаў аб ўведзеным 7 красавіка надзвычайнага становішча ў краіне і паабяцаў, што ўсе, хто парушыў яго будуць пакараныя.

«Я заклікаю сусветную супольнасць не прызнаваць банды легітымнай уладай. Не стварайце прэцэдэнта. Я настойваю на правядзенні незалежнага міжнароднага разследвання і пакаранні вінаватых у гібелі людзей», -- заявіў Курманбек Бакіеў.

Звярнуўся ён таксама і да кіраўнікоў краін СНД: «Нашай свабодзе і незалежнасці больш за два дзесяткі гадоў, не адступайце перад грубай сілай, вы адказваеце за свой народ».

На завяршэнне сваёй заявы Курманбек Бакіеў звярнуўся да народу Кыргызстана. «У нас ёсць сябры і іх шмат. Мы не адны. Мы можам абаперціся на іх у цяжкую хвіліну і уратаваць краіну ад вялікай бяды».

Скончыў сваю заяву К.Бакіеў абяцаннямі зрабіць усё, каб вярнуць Кыргызстан у канстытуцыйны лад. «Я перакананы ў жаданні майго народа пераадолець смуту», – заявіў Курманбек Бакіеў.

* * *

Пра тое, што Бакіеў разам з сям'ёй знаходзіцца ў Мінску стала вядома ў аўторак падчас выступу А. Лукашэнкі ў беларускім парламенце. Кіраўнік Беларусі заявіў, што Бакіеў прыляцеў у Мінск у панядзелак на яго запрашэнне.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць