Свет33

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва заклікаў расійскага прэзідэнта да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне, піша IndiaToday. 

Уладзімір Пуцін, Нарэндра Модзі і Сі Цзіньпін гутараць напярэдадні саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цяньцзіні, 1 верасня 2025 года. Фота: Indian Prime Minister's Office via AP

Прэм’ер-міністр Нарэндра Модзі у часе сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным заявіў, што шлях да трывалага міру ва Украіне — гэта заклік усяго чалавецтва.

«Мы пастаянна абмяркоўваем бягучы канфлікт ва Украіне. Мы вітаем усе нядаўнія намаганні дзеля міру. Спадзяёмся, што ўсе бакі будуць рухацца наперад канструктыўна. Трэба знайсці шлях да як мага хутчэйшага завяршэння канфлікту і ўсталявання трывалага міру», — сказаў прэм’ер-міністр Індыі.

Сустрэча адбылася праз некалькі дзён пасля таго, як уступілі ў сілу мыты ЗША ў 50 працэнтаў на індыйскія тавары за куплю Індыяй расійскай нафты. ЗША абвінавацілі Нью-Дэлі ў фінансаванні вайны Расіі супраць Украіны — абвінавачванне, якое Індыя адпрэчыла, назваўшы гэта «крывадушнасцю Захаду».

Пуцін збіраецца наведаць Індыю ў снежні 2025 года.

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    01.09.2025
    Модзі тупа сітуацыйна гуляе
    зразумела, трэба ж міл'ярды людзей нечым карміць
  • бла-бла-бла
    01.09.2025
    Откажись от закупов российской нефти, уговори Китай сделать тоже самое и война остановится через 2 недели без твоих призывов.
  • Британская нищая коллония Кипр полностью самодостаточна
    01.09.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, Ждут турецкие танки

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць