Грамадства11

У шакаладцы ад «Камунаркі» зноў знайшлі чарвяка. Хто вінаваты?

На мінулым тыдні ў сеціве з’явіліся два крытычныя відэаагляды прадукцыі фабрыкі «Камунарка». У адным з іх была скарга на чарвівыя цукеркі, а ў другім жыхарка Мінска паказала чарвяка ў шакаладцы з салёнай карамеллю, якую дала ёй бабуля. У якой краме куплялі гэту шакаладку, ніхто ўжо не памятае, пішуць «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

За тры дні відэа з чарвяком у шакаладцы набрала больш за 120 тысяч праглядаў, аднак большасць каментатараў сталі на бок вытворцы. Яны адзначалі, што праблема не ў тэрміне прыдатнасці, а ва ўмовах захоўвання, і што крама, магчыма, захоўвала тавар няправільна.

@vtulkina

Бабушка подарила шоколадку

♬ оригинальный звук - ВАШ ТАРГЕТОЛОГ

На фабрыцы вывучылі відэа, але яно не дало дастатковай інфармацыі, каб вызначыць, на якім этапе адбылося заражэнне шакаладу. Там не было даных пра гандлёвы пункт ці дату пакупкі.

Фабрыка патлумачыла, што пры спрыяльных умовах развіццё шкоднікаў ад яйка да лічынкі адбываецца за 2—3 тыдні, а галоўная прычына заражэння — парушэнне ўмоў захоўвання або суседства з іншымі прадуктамі, заражанымі лічынкамі.

Вытворцы падкрэслілі, што любая гандлёвая арганізацыя нясе адказнасць за ўмовы захоўвання прадукцыі, яе абарону ад псавання і шкоднікаў, а таксама за санітарны стан памяшканняў. Кандытарскія вырабы павінны захоўвацца ў сухіх, чыстых памяшканнях з добрым праветрываннем, без старонніх пахаў і шкоднікаў, пры тэмпературы +18 ºC (±3 ºC) і адноснай вільготнасці не вышэй за 75 %. Продукцыя не павінна знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі.

Фабрыка таксама паведаміла пра партыю малочнага шакаладу з салёнай карамеллю ад 20 студзеня 2025 года. Яе было выпушчана больш за тры тоны і цалкам рэалізавана як у Беларусі, так і на экспарт. Скаргаў на якасць ад пакупнікоў і гандлёвых пунктаў не паступала. На складах гэты шакалад з 21 сакавіка 2025 года не захоўваецца, а эксперты праверылі ўзоры ў пакоі для арбітражнай прадукцыі і не знайшлі парушэнняў.

Што тычыцца санітарна-гігіенічнага забеспячэння, то на фабрыцы штодня праводзяць апрацоўку абсталявання, інвентара і тары, штомесяц — санітарныя дні з поўным прыпыненнем вытворчасці. Арганізаваная прафілактычная дэзынфекцыя супраць грызуноў і насякомых, кантралюецца тэмпературна-вільготны рэжым падчас вытворчасці і захоўвання прадукцыі.

Усе партыі прадукцыі, прызначаныя для продажу, правяраюцца па органалептычных, фізіка-хімічных і бяспечных паказчыках. Якасць і бяспека пацвярджаецца вынікамі выпрабаванняў у вытворчай лабараторыі і незалежных акрэдытаваных лабараторыях. Фабрыка гарантуе якасць і бяспеку прадукцыі на працягу тэрміну прыдатнасці пры выкананні ўмоў захоўвання і правільнага суседства прадуктаў у гандлёвых аб’ектах і ў пакупнікоў.

Каментары1

  • даведка
    05.09.2025
    Выбирайте горький шоколад «Коммунарка» со сроком годности 24 месяца, где сам производитель даже не запаивает фольгу, потому что черви на такое не позарятся.

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін1

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна4

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў2

Зяленскі расказаў пра знішчэнне расійскага самалёта Ту-95 у Саратаўскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін1

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць