Свет77

Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр

У палітычнага актывіста і прыхільніка Трампа Чарлі Кірка стрэлілі ўчора падчас яго выступу ў кампусе Універсітэта штата Юта — Utah Valley. Кірк атрымаў раненне ў шыю. Яго даставілі ў бальніцу ў крытычным стане. Праз пару гадзін прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што Кірк памёр, піша Бі-бі-сі.

Фота: Rebecca Noble / Getty Images

Трамп абвясціў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што загадаў у знак жалобы на чатыры дні, да вечара нядзелі, прыспусціць сцягі па ўсёй краіне.

«Вялікі і нават легендарны Чарлі Кірк мёртвы. Ніхто не разумеў і не спачуваў моладзі ў Злучаных Штатах Амерыкі лепш, чым Чарлі. УСЕ яго любілі і захапляліся ім, асабліва я, а цяпер яго больш няма з намі. Меланія і я выражаем спачуванні яго цудоўнай жонцы Эрыцы і сям’і. Чарлі, мы любім цябе!», — напісаў Трамп.

31-гадовы Чарлі Кірк — вядомы прыхільнік Трампа і вядучы падкастаў, ён заснаваў студэнцкае аб’яднанне Turning Point USA для прасоўвання кансерватыўных каштоўнасцей у школах, каледжах і універсітэтах.

У Кірка стралялі з адлегласці ад 100 да 200 метраў. Спачатку мясцовыя ўлады заявілі, што затрымалі падазраванага ў нападзе, але пазней высветлілася, што стралок пакуль не затрыманы.

Затым, праз некалькі гадзін пасля забойства, кіраўнік ФБР Кэш Патэль абвясціў, што за гэта злачынства затрыманы нейкі чалавек, але яшчэ праз тры гадзіны паведаміў у сетцы X, што гэты чалавек пасля допыту быў адпушчаны.

Яшчэ праз некаторы час, познім вечарам (у Еўропе была глыбокая ноч), Дэпартамент грамадскай бяспекі штата Юта абвясціў, што пасля забойства Кірка былі затрыманыя два чалавекі, але іх абодвух адпусцілі, выявіўшы, што яны не маюць дачынення да гэтага злачынства.

У заяве дэпартамента таксама сказана, што забойца — пошукі якога працягваюцца — страляў у Кірка прыцэльна з даху будынка, што знаходзіцца непадалёк.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля замаху заклікаў маліцца за Кірка. «Мы ўсе павінны маліцца за Чарлі Кірка, у якога стралялі. Выдатны хлопец ва ўсіх адносінах. Божа, блаславі іх», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Губернатар штата Юта, рэспубліканец Спэнсер Кокс заявіў, што гэта было забойства па палітычных матывах.

«Гэта чорны дзень для нашага штата. Трагічны дзень для нашай краіны. Хачу ясна заявіць: гэта — палітычнае забойства», — сказаў губернатар Кокс журналістам. Чарлі Кірк (альбо Кёрк, Charlie Kirk) быў адным з самых вядомых дзеячаў кансерватыўнага крыла ў амерыканскай палітыцы і блізкім саюзнікам Дональда Трампа.

Хто такі Чарлі Кірк?

Ён вёў падкасты і праводзіў палітычныя дэбаты на адкрытым паветры ва ўніверсітэцкіх кампусах па ўсёй краіне.

У 2012 годзе, ва ўзросце 18 гадоў, ён стаў сузаснавальнікам руху Turning Point USA (TPUSA) — студэнцкай арганізацыі, якая займаецца прасоўваннем кансерватыўных ідэй і каштоўнасцей у амерыканскіх каледжах і ўніверсітэтах, дзе ў апошнія гады сталі папулярныя новыя левыя ідэі і плыні — у амерыканскай палітычнай мове іх называюць «ліберальнымі».

Арганізацыя Turning Point USA дэкларуе, што яе задача — «прасоўванне прынцыпаў фінансавай адказнасці, вольнага рынку і абмежаванага дзяржаўнага ўмяшання». Ячэйкі TPUSA дзейнічаюць у больш чым 850 каледжах.

Акрамя дэбатаў ва ўніверсітэтах, Чарлі Кірк дзяліўся сваімі думкамі з многімі мільёнамі падпісчыкаў у сацсетках, а таксама ездзіў па краіне, выступаючы на розных мерапрыемствах рэспубліканцаў.

TPUSA адыграла важную ролю ў мабілізацыі выбарцаў Трампа ў мінулым годзе. Асабіста Чарлі Кірк дапамог актывізаваць і прымусіць зарэгістравацца дзясяткі тысяч новых выбарцаў у Арызоне, што, як лічыцца, дазволіла Трампу перамагчы ў гэтым штаце.

Кірк быў запрошаны на інаўгурацыю Трампа ў студзені гэтага года, а да і пасля гэтага, падчас абодвух прэзідэнцкіх тэрмінаў Трампа, рэгулярна бываў у Белым доме.

Каментары7

  • Кралала
    11.09.2025
    He was against aid to Ukraine, called for giving Crimea to Russia, and criticized Zelenskyy: what is Charlie Kirk known for?
    Які быў чалавек - так і памёр :)
  • a
    11.09.2025
    Кралала, а ещё он настаивал, что эмпатия - это слабость, а жертвы, убитые из огнестрела - приемлемая жертва для сохранения великой второй поправки
  • YATN
    11.09.2025
    Krasnov, YouAreTheNext

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць