Здарэнні

Сляпы давер бабруйчанкі прывёў да фінансавых страт і расчаравання

Жыхарка Бабруйска засталася без усіх сваіх зберажэнняў, якія захоўвала ў сябе дома. Сітуацыя, у якой дапамаглі разабрацца, у тым ліку, судовыя эксперты, для самой пацярпелай мела прысмак расчаравання, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Паводле слоў 46-гадовай жанчыны, якая звярнулася ў міліцыю, яна збірала як беларускія грошы, так і валюту (еўра, даляры, расійскія рублі).

Грошы трымала захоўвала ў кашальку ў шафе, аднак у нейкі момант убачыла, што там засталася толькі дробязь. Агулам прапала больш за 7 тысяч рублёў у эквіваленце.

У ходзе агляду кватэры на дзверцы шафы, адкуль былі выкрадзены грошы, эксперт-крыміналіст выняў сляды рук — пры праверцы па дактаўлiку Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз устаноўлена іх супадзенне з адбіткамі сужыцеля пацярпелай.

Мужчыну затрымалі, ён прызнаўся ў крадзяжы і патлумачыў, што частку сумы паспеў патраціць на паездку ў Мінск.

Чарговы прысуд у дачыненні да 37-гадовага бабруйчаніна нядаўна агучыў суд. Яму далі два гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а таксама прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму. У адпаведнасці з Законам аб амністыі мужчына часткова вызвалены ад пакарання на 1 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю22

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю22

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць