Здарэнні1616

Мінчук стрэліў у бяздомнага ката і пашкодзіў яму спінны мозг

Жыхара сталіцы абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з жывёлай. Як аказалася, мужчына вырашыў стрэліць у бяздомнага ката з пнеўматычнай стрэльбы.

Усё адбылося ў чэрвені 2025 года. У той дзень абвінавачаны знаходзіўся ў сваёй кватэры па вул. Галадзеда. У пэўны момант мужчына вырашыў скарыстацца пнеўматычнай зброяй і стрэліў у бяздомнага ката. У выніку ў жывёлы была пашкоджана парэнхіма спіннога мозгу, што прывяло да калецтва. Стралка затрымалі. Пазней ён распавёў, што зброю набыў нядаўна і такім чынам вырашыў яе пратэсціраваць.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны цалкам прызнаў віну. Суд Заводскага раёна прызнаў яго вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое пацягнула яе калецтва, здзейсненым з хуліганскіх і іншых нізкіх памкненняў. У якасці пакарання прызначана абмежаванне волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Журналісту Onliner валанцёры распавялі, што ката назвалі Морысам. Цяпер ён знаходзіцца ў цэнтры дапамогі «Стары кот»: «На жаль, Морыс — спінальнік і больш ніколі не ўстане на ўсе чатыры лапкі. Канечне, было б добра, каб яго забралі ў сям’ю».

Каментары16

  • У
    12.09.2025
    Жах. Вельмі шкада котку.
  • )
    12.09.2025
    Што са стрэльбай? Яе пакінулі вар'яту?
    ***
    Ці можа арганізацыя якая зараз глядзіць за коткай (ці новы гаспадар коткі) спагнаць са злачынца грошы на утрыманне і лячэнне жывёлы?
    Вар'ята належыць пакараць грашыма.
  • Адоль
    12.09.2025
    Было б лепш, каб суд абавязаў паскуду плаціць аліменты на ўтрыманне Морыса.

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

«Абы хутчэй дабрацца да мамы». Беларускі, якія жывуць за мяжой, расказалі пра допыты на беларускай мяжы5

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану41

У мірным плане ЗША заўважылі падазроныя русізмы ў тэксце19

Беларускае МЗС паведаміла, што ў Беларусі шукаюць падазраваных у дыверсіі на тэрыторыі Польшчы8

У Баранавічах у парку заўважылі дзікабраза1

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа134

Кубракоў загадаў міліцыі адпрацаваць усіх тых, хто не працуе7

У сацсетках задалі пытанне, адказ на якое адразу выдае беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць