Грамадства

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Мы не фіксуем канцэнтрацыі расійскіх сухапутных войскаў паблізу меж нашай краіны, што было б сур’ёзным трывожным сігналам».

Павел Муравейка. Фота: Мінабароны

З пачаткам вучэнняў «Захад» у пятніцу верагоднасць парушэнняў мяжы і іншых правакацый узрасла, аднак рызыка нападу — нізкая, заяўляе Літоўская армія.

«Мы не фіксуем канцэнтрацыі расійскіх сухапутных войскаў паблізу меж нашай краіны, што было б сур’ёзным трывожным сігналам, бачым, што расійскія войскі прыкаваны да Украіны, а гэта азначае, што верагоднасць прамога нападу на NATO праз Літву ці іншыя краіны Балтыі застаецца нізкай», — паведаміла армія ў Facebook.

Аднак, па яе словах, узрасла верагоднасць парушэнняў мяжы, залётаў беспілотнікаў, перашкод сігналу і іншых правакацый.

«Мы ўсё гэта ўбачылі больш відавочна, гэта звязана як з вучэннямі, так і з працягваючайся расійскай агрэсіяй супраць Украіны. Гэта новая рэальнасць, на якую мы рэагуем павышанай пільнасцю, баевай гатоўнасцю і пастаяннымі вучэннямі», — падкрэсліваюць Узброеныя сілы Літвы.

Сумесныя расійска-беларускія вучэнні «Захад-2025» пачаліся сёння і працягнуцца да 16 верасня.

Начальнік Генштаба, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка пракаментаваў прэс-службе Мінабароны пачатак вучэнняў: «Гэта планаванае мерапрыемства, якое мы праводзім у мэтах удасканалення навыкаў камандзіраў і камандзіраў па кіраванню групоўкамі войскаў пры выкананні задач па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны».

Вучэнні спланавана правесці ў два этапы. Першы этап прадугледжвае адбіццё ўдараў сродкаў паветранага нападу праціўніка, вядзенне і падрыхтоўку абаронных баявых дзеянняў, а таксама стварэнне ўмоў для абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Змест другога этапу будзе ўключаць у сябе комплекс мерапрыемстваў па разгроме груповак праціўніка і ачышчэнні ад яго сваёй тэрыторыі.

«Гэта важны аспект забеспячэння бяспекі і абароны краіны. Вучэнні плануецца правесці на трох палiгонах і ўчастках мясцовасці ў Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцях», — дадаў Павел Муравейка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць