У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»
У Туле двухгадовы хлопчык выпадкова захлынуўся ў ванне, калі маці адцягнулася. Пабачыўшы гэта, жанчына скончыла жыццё самагубствам.

Трывогу пачала біць сяброўка жанчыны: яны дамовіліся сустрэцца, але ў прызначаны час тая не прыйшла і не адказвала праз тэлефон. Знаёмая звярнулася ў паліцыю, піша «База».
Паліцэйскія ўзламалі дзверы.
Унутры яны пабачылі два целы: 38-гадовай жанчыны і яе двухгадовага сына.
Паводле папярэдняй версіі, маці пакінула хлопчыка ў ванне і занялася іншымі справамі, а калі вярнулася, убачыла, што дзіця захлынулася. Пасля гэтага жанчына скончыла жыццё самагубствам.
Як піша «База», бацька дзіцяці адразу пасля яго нараджэння пайшоў на «СВА» і загінуў.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары
поведение мамаши было бы совершенно другое. много криков, слез, истерики, попыток вызвать скорую, откачать самостоятельно.. чего угодно..
не надо нам лапшу на уши вешать.
совершенно очевидно, что сначала утопила, а потом повесилась. и это все было не спонтанно.