Здарэнні44

У Мінску 86‑гадовая кіроўца на «Запарожцы» збіла 89‑гадовую жанчыну на пераходзе і паехала. Зараз яе будуць судзіць

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў адносінах да 86‑гадовай жанчыны, якая збіла пешахода і з'ехала з месца ДТЗ, расказалі Мінск-Навінам у пракуратуры Мінска.

Ілюстрацыйнае фота: drive2.ru

Здарэнне адбылося 2 ліпеня каля 20:50, жанчына на «Запарожцы» ехала па другой паласе праезджай часткі вул. Захарава ў напрамку вул. Андрэеўскай.

Пры выбары хуткасці пенсіянерка не ўлічыла інтэнсіўнасць руху і дарожныя ўмовы, і не ўступіла дарогу 89‑гадовай жанчыне, якая пераходзіла дарогу па «зебры», і здзейсніла наезд.

Пасля кіроўца з'ехала з месца здарэння, пакінуўшы пацярпелую без дапамогі. Хуткую медыцынскую дапамогу той выклікалі відавочцы.

Высветлілася, што пешаходу былі прычынены траўмы, якія, згодна з заключэннем эксперта, адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

У адносінах да вінаватай аварыі распачалі крымінальную справу адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Вядома, што яе аўтамабіль знаходзіўся ў тэхнічна спраўным стане, стаж пенсіянеркі — з 1991 года, аднак у яе адсутнічала медыцынская даведка аб стане здароўя — тэрмін яе дзеяння скончыўся ў 2019 годзе.

У ходзе следства жанчына распавяла, што бачыла пацярпелую на пешаходным пераходзе, але лічыла, што паспее праехаць. Услыхаўшы гук шкла, абвінавачаная палічыла, што зачапіла правай пярэдняй часткай аўтамабіля толькі сетку, якая была ў руках у пацярпелай. Пасля яна прыехала да свайго дому, запаркавала ЗАЗ, а неўзабаве ёй патэлефанавалі з міліцыі.

— Абвінавачаная мае вышэйшую адукацыю, з’яўляецца інвалідам III групы па агульным захворванні, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, — пракаментавала старэйшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па г. Мінску пракуратуры г. Мінска Марына Далінкевіч.

— Ёй выстаўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 317 («Парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў») і ч. 3 арт. 159 КК («Пакіданне ў небяспецы»). Віну грамадзянка цалкам прызнала, у здзейсненым раскаялася. У адносінах да яе ўжыта мера стрымання ў выглядзе забароны кіравання транспартным сродкам.

Каментары4

  • Murmot
    18.09.2025
    "Услыхаўшы гук шкла" - - гэта завецца "железом по стеклу"
  • 80
    18.09.2025
    Почему в 89 есть права. Их срок действия д.б.ограничен по возрасту. Например, 80.
  • Пол области без прав и техосмотра ездят
    18.09.2025
    80 , Морализатор мамкин

Цяпер чытаюць

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць19

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Усе навіны →
Усе навіны

«Калядную краму», якая прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі, закрылі і праводзяць праверку10

У Паўднёвай Азіі могуць успыхнуць войны за рэкі1

«Лідскае піва» выдала настольны каляндар на беларускай мове3

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы18

Пуцін: Баявыя дзеянні спыняцца, калі УСУ пакінуць свае пазіцыі13

Кіраўнік Памежнай службы Літвы: Праблему паветраных шароў з Беларусі занадта раздзімаюць7

Мінчанка: «Жыроўка прыйшла на 240 рублёў, хоць я працую. Аказалася, гэта з-за кватаранта»13

Паміж Гродна і Гомелем будзе хадзіць прамы аўтобус. Працягласць маршруту — 600 км

Лукашэнка: Усе згодны на перамовы ў Беларусі, акрамя Зяленскага10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць19

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць