YouTube масава патрабуе ад карыстальнікаў пацвердзіць свой узрост адпраўкай скана пашпарта і сэлфі, у тым ліку на акаўнтах з Беларусі. Пра гэта піша «Код Дурава».

Паведамленне з патрабаваннем пацвердзіць, што карыстальнік паўналетні, з’яўляецца пры адкрыцці відэа з узроставымі абмежаваннямі.
Для пацвярджэння ўзросту YouTube прапануе падзяліцца сканам пасведчання асобы. Гэта можа быць пашпарт або правы кіроўцы. Таксама прапануюць зрабіць сэлфі. Важнае ўдакладненне: у кампаніі для ацэнкі ўзросту па фота выкарыстоўваюць падрадчыка. Акрамя таго, кампанія можа ацэньваць узрост па адрасе электроннай пошты.
-
У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку
-
У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер
-
Выйшаў пераклад рамана Рэмарка «У неба няма ўлюбёнцаў»
Каментары