Эканоміка1616

Як выглядае заводзік, які адкрыла ў Мінску сяброўка Віктара Лукашэнкі?

Людміла Няронская будуе ўжо і другі рыбны завод — у Віцебскай вобласці.

Людміла Няронская адкрывае завод. Фота тут і далей: Павел Русак / Tochka.by

У прамысловай зоне Калядзічы адкрылі прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў. Адкрыла яго кампанія «Марскія сезоны». Яе кіраўніца Людміла Няронская даўно звязаная з сям’ёй Віктара Лукашэнкі.

Дзеці Няронскай і Лукашэнкі вучыліся разам у прэстыжнай мінскай гімназіі № 16. Дарэчы, там жа Няронская і Лілія Лукашэнка былі разам у папячыцельскім савеце. У 2019 годзе Няронская з жонкай і дзецьмі Віктара Лукашэнкі лётала на прыватным бізнэс-джэце з Мінска ў Дубай. Па дарозе назад да іх далучыўся і сам Віктар.

Людміла Няронская пачала таксама сумесны бізнэс з сынам Віктара Лукашэнкі Аляксандрам Лукашэнкам — малодшым.

Як піша «Точка», брэнд зрабіў стаўку на далёкаўсходнюю сыравіну. Няронская запэўніла, што хутка беларусы адчуюць розніцу, пакаштаваўшы новыя віды рыбнай прадукцыі.

«У нас няма пасярэднікаў. Проста ад перапрацоўшчыка пакладзём вам на стол прадукт. Спадзяёмся, што цана прыемна здзівіць», — паабяцала кіраўніца кампаніі.

Плошча завода —3 286 м².

Спачатку размяшчаецца дэфрастацыйны цэх. Тут рыбу размарожваюць. Пасля сыравіна трапляе ў разробчы цэх, дзе рыбу разбіраюць, выдаляюць косці, аддзяляюць філе, фармуюць порцыі. Далей — участак засольвання і марынавання. А пасля ўпакоўка.

Вытворчая магутнасць новага прадпрыемства — каля 300 тон гатовага прадукту ў месяц. Частка пойдзе на экспарт. 

На новай вытворчасці будзе працаваць каля 150 супрацоўнікаў вытворчых спецыяльнасцей і яшчэ прыкладна 30 інжынераў. Ужо сёння тут праходзяць практыку студэнты профільных каледжаў.

Мінгарвыканкам адзначаў, што праект рэалізуецца ў рамках інвестыцыйнага дагавора, які ў тым ліку ўключае будаўніцтва транспартна-лагістычнага комплексу. На адкрыцці завода прысутнічаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

У сталіцы працуюць таксама дзве крамы з таварамі гэтай кампаніі — на праспекце Незалежнасці, 134 і праспекце Партызанскім, 8/7. Плануюць адкрыць уласныя гандлёвыя пункты ў Мінску і рэгіёнах, а таксама супрацоўнічаць з буйнымі рытэйлерамі.

«Марскія сезоны» ўжо будуюць новы завод у Віцебскай вобласці. Там будуць працаваць каля 600 чалавек.

Каментары16

  • Імя
    28.11.2025
    Заводзік выглядае ніякавата, а вось Людміла - вылітая сумная рыба з таго мему.
  • даведка
    28.11.2025
    Мошенский поэтому не стал рисковать своими деньгами, устроив выпуск облигаций?
  • даведка
    28.11.2025
    Людмила прям живое воплощение русалки в женском обличии и рыбой вместо головы из советского мультика «В синем море, в белой пене…», в котором поёт пророческую песенку про будущего рыбного короля Александра Лукашенко...

    Если хочешь быть богатым,
    Если хочешь быть счастливым,
    Оставайся, мальчик, с нами -
    Будешь нашим королём,
    Будешь нашим королём.

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць