Грамадства2020

Беларус у ЗША стаў рабом без дакументаў і шукае спосаб вярнуцца дадому

Беларус працаваў дальнабойшчыкам у Амерыцы, але працадаўца адабраў яго пашпарт і не плаціў заробак. Пасля траўмы мужчына застаўся зусім ні з чым. Цяпер ён жыве ў Даласе і марыць вярнуцца дадому ў Беларусь. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Гісторыю расказалі валанцёры з «Альтэрнатывы». Да іх звярнулася жанчына, якая вырашыла дапамагчы свайму знаёмаму.

Міхаіл (імя зменена), грамадзянін Беларусі, шмат гадоў таму ён пераехаў у Амерыку. Мужчына працаваў дальнабойшчыкам у Х’юстане.

Першы час усё было нядрэнна, але пазней у Міхаіла ўзніклі фінансавыя праблемы. Кіраўнік кампаніі паабяцаў дапамагчы з выплатамі і пад гэтай падставай забраў у яго дакументы. Міхаіл паверыў і працягваў працаваць. Частку заробку яму выплачвалі, а астатняе нібыта ішло на аплату доўгу.

Пазней здарылася аварыя, а потым вытворчая траўма, якая прывяла да сур’ёзнага апёку цела. Пасля гэтага Міхаіл і зусім быў вымушаны жыць пры офісе без заробку. Ён працаваў за ежу і цыгарэты, яму нават забаранялі зносіны па тэлефоне.

Міхаіл працаваў і механікам, і вадзіцелем, і памочнікам, увогуле, выконваў усе работы. Гады ішлі, а дакументы яму так і не аддалі. Ніякай дапамогі ў вырашэнні фінансавых пытанняў, як пазней высветлілася, таксама не было, «гаспадар» проста прысвойваў грошы. У кастрычніку мінулага года яны знаходзіліся ў Даласе, займаліся будаўніцтвам. Як падзялілася знаёмая беларуса, «Міхаіл спрабаваў усё вырашыць, дамовіцца, але нічога не атрымлівалася. Ён стаў нікім, рабом».

Аднак у тым жа кастрычніку мужчыну ўдалося выклікаць паліцыю, Міхаіл змог сысці ад «гаспадара» літаральна ў чым быў. Пасля інцыдэнту супрацоўнікі паліцыі сказалі, што больш нічым дапамагчы не могуць.

Далей ён спрабаваў кудысьці ўладкавацца і знайшоў сям’ю, якая адгукнулася яму дапамагчы. Ну як дапамагчы — спачатку ён працаваў за ежу і начлег у шынамантажы, а цяпер за тое ж самае дапамагае па гаспадарцы на ўскраіне Даласа.

Мужчына ўжо ва ўзросце і вельмі хоча вярнуцца дадому ў Беларусь, дзе ў яго ёсць дом. Але ні дакументаў, ні сродкаў на вяртанне ў яго няма. А звароты ў паліцыю прыводзяць толькі да аднаго — там разводзяць рукамі, што яму рабіць не ведаюць.

Валанцёры просяць усіх, хто можа дапамагчы беларусу, у тым ліку тых, хто жыве ў Даласе, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і пасольстваў Беларусі, паспрыяць вяртанню Міхаіла.

Каментары20

  • Телеграмма
    23.09.2025
    Юрист Зенкович, ваш выход. Профессор Гарварда профинансирует, земляки как-никак.
  • Беларус беларусу беларус!
    23.09.2025
    Ці ёсць у рэдакцыі кантакт гэтага чалавека? Я б хацеў дапамагчы яму вярнуцца на радзіму ў абмен на ягонае месца раба ў ЗША.
  • Мінак
    23.09.2025
    Нешта тут недагаворваюць. Нейкая мутная гісторыя. Чалавек без дакументаў, іншаземец і паліцыя нічога ня робіць? Ну, у пасольства няхай едзе...

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку56

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам12

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак26

У БРСМ паставілі новага лідара9

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку56

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць