Эканоміка33

Тэхнабанк перастае вяртаць грошы па Tax Free. Як цяпер забіраць ваты?

З 22 верасня беларусы больш не змогуць вяртаць у Беларусі грошы за пакупкі за мяжой, аформленыя па сістэме Tax Free Global Blue, як гэта было раней.

Што змянілася

Кліентам, якія раней карысталіся паслугамі Global Blue, разаслалі па пошце паведамленне, што вяртанне Tax Free праз аддзяленні Тэхнабанка, які быў беларускім аператарам сэрвіса, будзе недаступнае.

Прыпыненне выплат тлумачаць зменамі ў аперацыйных працэсах.

На сайце банка пазначана, што з 22 верасня 2025 года Тэхнабанк прыпыняе выплаты грашовых сродкаў па чэках Tax Free кампаніі Global Refund Holdings AB.

Як цяпер вяртаць ПДВ з замежных пакупак?

Як і раней, грошы можна вярнуць на банкаўскую картку (калі гэта магчыма з улікам санкцыйных абмежаванняў для вашага банка), наяўнымі ў аэрапорце або ў офісах Global Blue пры наступнай паездцы за мяжу.

Зрэшты, некаторыя падарожнікі могуць вяртаць падатак на даданую вартасць і непасрэдна ў крамах — але калі крама зарэгістраваная ў сістэме VAT Refund.

Для гэтага неабходна звярнуцца да прадаўца пры наступным візіце ў краіну, дзе быў набыты тавар. Перавага такой сістэмы ў тым, што вы атрымаеце амаль 100% выплачанага вамі падатку на даданую вартасць.

Пры афармленні Tax Free праз Global Blue сэрвіс забірае сабе каля 40% ад сумы вяртання.

Каментары3

  • Віктась
    23.09.2025
    Няма ужо тых ватаў, што раней. Таму і закрылі паслугу. палякі адзначаюць ваты толькі на ежу, каву, лекі і сумай не больш чым 300 еўра. Астатняе пад санкцыямі. Калі санкцыёнку убачаць то трэба падзякаваць калі дазволяць ехаць, а не развернуць.
  • 1
    24.09.2025
    Беаруски канфармизм непабезимы!
  • Ггггг
    24.09.2025
    Ваты не возвращаются-семьи рушатся

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць