Свет2424

У Сейме Літвы прапанавалі, каб пасля 5 гадоў жыцця ў краіне здавалі экзамен па літоўскай для падаўжэння ДНЖ

Намеснік старшыні Камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас прапанаваў зрабіць больш строгімі патрабаванні да ведаў літоўскай мовы для імігрантаў з трэціх краін.

Фота: Lituanistika.emokykla.lt

У аўторак Сейм пасля ўнясення ўхваліў у першым чытанні папраўкі да закона, якія прадугледжваюць гэта. Папраўкі падтрымалі 85 парламентарыяў пры 3 тых, хто ўстрымаўся, піша Delfi.lt.

Прапануецца вызначыць патрабаванне па вывучэнні літоўскай мовы для замежнікаў, якія пражылі ў Літве 5 гадоў і якія жадаюць падоўжыць часовы дазвол на жыхарства.

Узровень валодання мовай будзе вызначацца ўрадам, а Дэпартаменту міграцыі будзе прадастаўлена права правяраць веданне замежнікам дзяржаўнай мовы і асноў Канстытуцыі (у выпадку выдачы або замены часовага дазволу на жыхарства).

Калі Сейм ухваліць ініцыятыву Кашчунаса, замежнікі, якія пражылі ў Літве апошнія два гады, якія маюць дазвол на часовае пражыванне тэрмінам не менш за адзін год і жадаючыя прывезці з сабой членаў сям'і, павінны будуць прадаставіць доказ валодання літоўскай мовай, за выключэннем выпадкаў, калі асоба не можа вывучыць мову па аб'ектыўных прычынах — узросце або стане здароўя.

Згодна з праектам, замежнікі, якія пражываюць у краіне па пастаянным дазволе на жыхарства, але якія страцілі грамадзянства Літвы, а таксама якія пражываюць у Літве з 1 ліпеня 1993 года, пры атрыманні або падаўжэнні пастаяннага дазволу на жыхарства павінны валодаць літоўскай мовай і здаць экзамен па асновах Канстытуцыі.

Прапанаваныя папраўкі да закона павінны дапамагчы абмежаваць іміграцыю таннай працоўнай сілы, забяспечыць больш паспяховую інтэграцыю замежнікаў і ўмацаваць бяспеку краіны.

Дзейны закон не патрабуе ведання дзяржаўнай мовы ад замежнікаў, якія легальна пражылі ў Літве 5 гадоў і чый часовы дазвол на жыхарства падаўжаецца.

Каментары24

  • Ну-ну
    24.09.2025
    Ха-ха, даволі «добрая» навіна для ўсякіх там «экспэртаў» (бяз прозьвішчаў, бо адміны не прапусьцяць), хто ў літве падтаквае пра «небясьпеку літвінізму». Паглядзім, як ім цяпер будзе жыцца, гы-гы
  • Лёва
    24.09.2025
    Прапанаваныя папраўкі да закона павінны дапамагчы абмежаваць іміграцыю таннай працоўнай сілы, забяспечыць больш паспяховую інтэграцыю замежнікаў

    А можа вырашэньне сытуацыі з доступам да адэкватных курсаў забясьпечыў бы пасьпяховую інтэграцыю, а не карныя папраўкі?
  • Ох
    24.09.2025
    Молодец Кащунас! И сейчас наружу выползет самая Страшная Тайна Белорусской эмиграции. О том, что 80% обладателей ВНЖ - это никакие не эмигранты, и даже не релоканты, а тупо дальнобойщики, которым перестали давать нац. визы. Еще 10% - арматурщики, штукатуры, элетрики. Соответственно, никакую литувишку калбу они учить не могут и не будут. Релоканты-айтишники, кстати, тоже не будут - релоцируются дальше и все. Останется 1%, которому и так уже приказали петь литовский гимн по-литовски.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць