Эканоміка11

На станцыі Калядзічы пад Мінскам узніклі заторы па грузавых перавозках

На чыгуначнай станцыі Калядзічы пад Мінскам назіраюцца сур’ёзныя затрымкі з падачай грузаў. Як паведамляюць лагістычныя кампаніі, праблемы ўзніклі з-за вялікіх затораў на чыгунцы пасля таго, як Польшча ў сярэдзіне верасня цалкам закрыла мяжу з Беларуссю, піша Office Life.

Фота: arslog.by

Аўтамабільныя пераходы «Казловічы» і «Брэст», а таксама чатыры чыгуначныя пункты не працавалі з ночы на 12 верасня ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025». Толькі ў ноч на 25 верасня іх зноў адкрылі.

За гэты час сітуацыя істотна ўскладнілася: у Брэсце «захраслі» больш за 130 грузавых цягнікоў. Пры гэтым менавіта брэсцкі пагранпераход з’яўляецца асноўным шляхам сухапутных паставак кітайскіх тавараў у Еўрасаюз: праз Польшчу праходзіць каля 90% усіх чыгуначных перавозак паміж Кітаем і ЕС. Гадавы аб’ём гэтых перавозак перавышае €25 мільярдаў. На долю беларуска-польскага калідора прыпадае 3,7% ад усёй гандлёвай плыні паміж Кітаем і Еўропай.

Альтэрнатывы гэтаму маршруту пакуль няма. Транскаспійскі міжнародны транспартны калідор, які ідзе ў абход Расіі і Беларусі праз Каспійскае мора, працуе, але ён патрабуе значна больш часу і не разлічаны на такія аб’ёмы грузаў.

У выніку на станцыі Калядзічы ўзніклі заторы, і падачу грузаў там затрымліваюць. Некаторыя цягнікі вымушана стаяць у дарозе па 4—6 дзён. Аднак лагістыкі мяркуюць, што на працягу тыдня сітуацыя павінна стабілізавацца, а транзітныя перавозкі вернуцца да звычайнага графіку.

Каментары1

  • не нормализуется
    30.09.2025
    Так белжд людей порезала и сократила, а оставшихся заставила работать за троих, но зарплату платит как 0.5 .....

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы4

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі7

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы4

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць