Грамадства

У Беларусі ствараюць беспілотны трамвай

Беларускае прадпрыемства «БКМ Холдынг» сумесна з расійскімі партнёрамі працуе над стварэннем беспілотнага трамвая. Як паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Тарас Мурог, першасныя тэсты плануюць правесці ў Мазыры, піша БелТА.

Ілюстрацыйнае фота

У Мінску ўжо ўкаранёны першы ўзровень дапамогі кіроўцу (сістэма ADAS) на 20 трамваях — яна распазнае прадметы, пешаходаў, святлафоры, абмежаванні хуткасці. Па словах Мурога, тэхніка падрыхтавана да далейшага ўкаранення ШІ, хаця сама яшчэ ім не абсталявана.

«Сёння любое дыспетчарскае дэпо пры неабходнасці можа дыстанцыйна, праз Wi-Fi, атрымліваць усю неабходную інфармацыю ў адпаведнасці з тэхнічным заданнем — ад напружання батарэі да выяў з камер. Што тычыцца ўкаранення штучнага інтэлекту, дык, як і ў іншых сферах, гэта ў першую чаргу юрыдычнае пытанне, а не тэхнічнае», — пракаментаваў Мурог.

Таксама прадпрыемства плануе стварыць трамвай, які пры адключэнні пантографа зможа праехаць каля 20 км на батарэі, як тралейбус.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»24

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?8

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

Зяленскі: Пасля маёй сустрэчы з Трампам у нас можа з'явіцца нешта большае2

Краіны ЕС не здолелі дамовіцца пра выкарыстанне замарожаных рэзерваў Расіі для дапамогі Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»24

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць