Свет33

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю

Чэшскія аналітыкі з Online Risk Labs выявілі 286 акаўнтаў у тыктоку, якія распаўсюджваюць прарасійскую прапаганду і падтрымліваюць радыкальныя партыі перад парламенцкімі выбарамі ў Чэхіі. Паводле іх слоў, гэтыя акаўнты атрымліваюць ад 5 да 9 мільёнаў праглядаў на тыдзень, піша Reuters.

Фота ілюстрацыйнае

Гэтая сетка не звязаная з адной канкрэтнай партыяй, а падтрымлівала некалькі выгадных Расіі рухаў адразу. Сярод іх — ультраправая арганізацыя «Свабода і прамая дэмакратыя» (SPD) (каля 13% падтрымкі) і ультралевая Stačilo («Хопіць!») (каля 5%), якія выступаюць за выхад Чэхіі з НАТА і ЕС.

Аналітыкі адзначылі, што самі кандыдаты нібыта маглі нават не ведаць пра такую падтрымку. У партыі Stačilo! афіцыйна заявілі, што не выкарыстоўвала фэйкавыя акаўнты і не паддаваліся замежнаму ўплыву.

Чэшскі рэгулятар атрымаў некалькі скаргаў на гэтыя акаўнты і перадаў інфармацыю Еўрапейскай камісіі. Тыкток, якім у Чэхіі карыстаюцца каля чвэрці насельніцтва, запэўніў, што вядзе барацьбу з парушэннямі правіл і «маніпулятыўнай дзейнасцю». 

Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Чэхіі, якія прызначаныя на 3—4 кастрычніка, спецслужбы гэтай краіны адзначаюць рост кібератак і дэзынфармацыі з боку Расіі. У той жа час падчас іх ёсць вялікая верагоднасць перамогі папулісцкай партыі ANO, якую ўзначальвае мільярдэр і былы прэм’ер Андрэй Бабіш.

Перамога партыі Бабіша можа прывесці да змяншэння падтрымкі Украіны з боку Чэхіі: напрыклад, пастаўкі больш за мільёна артылерыйскіх снарадаў могуць быць прыпыненыя. Бабіш крытыкаваў гэтую ініцыятыву як «гнілую» і абяцаў яе спыніць, а яго намеснік падкрэсліў неабходнасць кантролю паставак на ўзроўні НАТА.

Каментары3

  • Варшаўскі
    29.09.2025
    Вось што самае цікавае ў гэтым - як абвальваецца міф пра свабодалюьівую ўсходнюю Еўропу і аксамітныя рэвалюцыі. Па сутнасці, гэта проста быў крах Раскйскай Імперыі і незадаволенасць з дэфіцыта. Зараз гаспадар абудзіўся і ўсн пайшло у адваротным кікунку.
  • 1
    30.09.2025
    Гэта ж колькі грошай ідзе на вецер, а маглі б на россии зрабіць напрыклад дарогі...
  • Імя
    30.09.2025
    Вядома ж, вонька. Хлебам-соллю будуць частаваць! Як ва Ўкраіне.

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам26

Магілёўскія дзяржблогеры не падзялілі каробку з пірожнымі. У іх вайне разбіралася міліцыя11

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк40

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць