Грамадства22

У Беларусі заблакавалі папулярную інтэрнэт-бібліятэку «Флібуста»

Калі заходзіць на сайт з тэрыторыі Беларусі, то карыстальнік убачыць інфармацыю, што сайт заблакаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі.

Люстэркі сайта адкрываюцца ў Беларусі без праблем.

«Флібуста» — бясплатная некамерцыйная анлайн-бібліятэка. Увосень мінулага года заснавальнік бібліятэкі з нікнэймам Stiver паведаміў, што знаходзіцца ў бальніцы з гліабластомай (пухлінай мозгу). Ён дадаў, што сэрверы «Флібусты» аплачаныя яшчэ на некалькі тыдняў. Пасля пад постам з'явілася абнаўленне, у якім гаворыцца, што бібліятэка працягвае сваю працу.

«Сэрверы аплачаныя, сайт падтрымліваецца, працуем у стабільным рэжыме», — гаварылася ў паведамленні.

Потым ад імені Stiver быў апублікаваны адкладзены пост, што ён скончыў жыццё самагубствам праз эўтаназію.

Пасля гэтага на галоўнай старонцы сайта слоган «А я не легенда (Лоран Бэкал)» быў зменены на «Я — легенда»

Каментары2

  • Вольга
    24.09.2025
    Сябе забараніце, альтэрнатыўна адораныя.
  • Жора
    25.09.2025
    Забылі напісаць "папулярную ў расейскамоўным свеце анлайн-бібліятэку", бо 99.99999999% палякаў, амерыканцаў, немцаў, французаў... ніколі пра гэты анклаў расейскае мовы і культуры не чулі, і без патрэбы яна ім (і нам, як нацыі).

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі28

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі28

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць