Свет

Кіраўнік МЗС Германіі паабяцаў працягваць фінансаванне Украіны да заканчэння вайны

Германія працягне аказваць Украіне фінансавую дапамогу да таго часу, пакуль не будзе дасягнута прымальнае мірнае пагадненне з Расіяй. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў ФРГ Ёган Вадэфуль у інтэрв’ю газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung, піша Bild.

Ёхан Вадэфуль. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

«Германія будзе падтрымліваць Украіну, пакуль не будзе заключаны адказны мір», — падкрэсліў міністр. Паводле яго слоў, дапамога Кіеву адпавядае інтарэсам самой Германіі, паколькі неабходна стрымліваць Расію, якую Берлін лічыць варожа настроенай дзяржавай.

Вадэфуль заклікаў сваю партыю ХДС больш актыўна тлумачыць грамадзянам неабходнасць далейшай падтрымкі Украіны. «Мы сталі крыху занадта асцярожнымі ў аргументацыі», — прызнаў кіраўнік МЗС.

Міністр таксама заявіў, што ў доўгатэрміновай перспектыве эканамічныя цяжкасці Расіі могуць быць больш сур’ёзнымі, чым у Германіі і іншых краін, якія падтрымліваюць Кіеў. У якасці прыкладу ён прывёў распад Савецкага Саюза, які, паводле яго слоў, быў звязаны ў тым ліку з аслабленнем эканомікі.

Пры гэтым Вадэфуль прызнаў, што дапамога Украіне патрабуе значных сродкаў. Грошы, накіраваныя на абарону і бяспеку Еўропы, нельга адначасова выдаткаваць на школы або дарогі. Аднак, падкрэсліў ён, Германія нясе гістарычную адказнасць за падтрымку тых, хто падвяргаецца нападу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў на сустрэчы ў Бруселі, што вайна абыдзецца краіне ў наступным годзе на 155 млрд еўра. Ён папрасіў еўрапейскіх партнёраў выдаць дадаткова не менш за 70 млрд еўра на абарону, узбраенне і ўстойлівасць краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць