Грамадства55

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 29 верасня ў Страсбургу ўручыла прэмію ў галіне правоў чалавека імя Вацлава Гавела. Лаўрэатам 2025 года стаў украінскі журналіст і праваабаронца, былы вайсковец і ваеннапалонны Максім Буткевіч, якога ў 2024 годзе вызвалілі з палону паводле абмену. Да поўнамаштабнай вайны Максім Буткевіч як абаронца правоў чалавека шмат дапамагаў беларускім уцекачам ва Украіне. У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Буткевіч расказаў, як можна параўнаць стан беларускіх палітвязняў і ўкраінскіх палонных у Расіі і на акупаваных яе тэрыторыях і ці будзе ён надалей апекавацца лёсам уцекачоў-беларусаў.

Максім Буткевіч

Максім Буткевіч сказаў, што пасля палону надалей адчувае сябе праваабаронцам. Але не толькі:

«Гэта пакліканне, тое, што ў маім сэрцы, — абарона правоў чалавека. Але цяпер частка маёй ідэнтычнасці — быць датычным да Сіл абароны Украіны. І я журналіст, бо вярнуўся да свайго Грамадскага радыё, дзе зноў вяду сваю праграму, прысвечаную правам чалавека. Гэтыя тры ідэнтычнасці ўва мне застаюцца».

Буткевіч прызнаў, што вяртаецца да пытанняў абароны правоў чалавека, якіх ва Украіне цяпер шмат.

«Але тэма эміграцыі беларусаў, людзей, якія пакінулі свае дамы, застаецца са мной, таму што я ёй шмат часу і свайго жыцця прысвяціў, і яна застаецца для мяне вельмі важнай. Гэта тычыцца грамадзян розных краін і беларусаў у тым ліку. Я не магу забыць і пра Беларусь, і пра тых беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, з некаторымі я застаюся ў кантакце.

Тое, праз што праходзіць Беларусь, — гэта безумоўна трагедыя. І я вельмі спадзяюся, што Беларусь будзе свабоднай і тыя, хто захоча, вернуцца. Але гэта магчыма толькі тады, калі Украіна будзе вольнай і зможа адстойваць сваю свабоду і незалежнасць. Для мяне барацьба за Украіну, за яе свабоду, — гэта барацьба і за Беларусь таксама. І гэта для мяне важна цяпер».

Максім Буткевіч параўнаў, як украінцы выходзілі з расійскага палону з тым, як выходзілі з турмаў знясіленыя беларускія палітвязні, часам яны нават знешне выглядалі падобна:

«У розных месцах утрымання ўкраінскіх палонных умовы адрозніваюцца. Яны нідзе не добрыя наогул, але недзе большы ўзровень фізічнага гвалту, недзе меншы…

Наколькі я ведаю, у Беларусі ў няволі, там, дзе знаходзяцца палітычныя вязні, рэжым усюды жорсткі і надзвычай абмежаваная камунікацыя са знешнім светам, таму даведацца, як гэта адбываецца там, складана. Але з таго, што я ведаю, гэта можна параўнаць з некаторымі вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі. Магчыма, з меншай колькасцю свавольства, а больш закручаным рэжымам».

Стаўленне да Беларусі цяпер у параўнанні з 2022 годам у яго не змянілася, кажа Буткевіч:

«Яно не змянілася. Беларусь з’яўляецца краінай, акупаванай Расіяй. У 2021 годзе ў Беларусь увайшлі расійскія войскі для вучэнняў і не выйшлі адтуль ніколі. У міжнародным праве гэта мае назву акупацыя. Гэта трагедыя, праз якую цяпер праходзіць Беларусь».

Каментары5

  • бабруйчанін
    30.09.2025
    Адзін із нешматлікіх украінцаў якія разумелі разумее становішчэ Беларусі беларусаў
    Нешта ні чуваць " прычэпленных лаурэатаў" да Алеся Беляцкага з Украіна
    На " нехте" мутны ціп" апостол" нясе лухту..
  • .
    30.09.2025
    «Беларусь з’яўляецца краінай, акупаванай Расіяй. У 2021 годзе ў Беларусь увайшлі расійскія войскі для вучэнняў і не выйшлі адтуль ніколі. У міжнародным праве гэта мае назву акупацыя.»

    Па апошняй зводцы "Гаюна" на пачатак 2025 года колькасць расейских войскаў у Беларусі каля 2 тыс. З іх большасць была тут і да вайны (напрыклад, вузел сувязі "Вілейка"), з новага - войскі на 2 беларускіх аэрадромах.
    Нельга сказаць, што гэтыя войскі менавіта кантралююць усю тэрыторыю Беларусі. Калі толькі тэрыторыю сваіх в/ч у Беларусі.
    Таму акупацыі Беларусі па міжнароднаму праву няма.
    Прарасейскі лукашэнкаўскі рэжым кантралюе Беларусь, і пачалося гэта задоўга да 2021-га.

    А за разуменне трагедыі Беларусі і яе вязняў - павага.
  • Свиномат
    30.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць