21 лютага ўвечары ў Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, адным з удзельнікаў якога стаў 13‑гадовы падлетак.

Скрыншот з відэа
24‑гадовы кіроўца аўтамабіля Opel, рухаючыся па праспекце Пераможцаў і паварочваючы направа на вуліцу Нямігу, збіў 13‑гадовага хлопчыка.
Як бачна на відэа, дзіця выбегла на праезную частку, калі зялёны святлафор міргаў, і не спынілася на астраўку бяспекі пасля таго, як загарэлася чырвонае святло.
Падлетка пасля таго даставілі ў бальніцу для абследавання і ўдакладнення стану здароўя.
Каментары