Грамадства

Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы. Суд вынес прамежкавае рашэнне

Прызначаная на панядзелак 6 кастрычніка дэпартацыя Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву не адбудзецца. Маці спявачкі і вядоўцы Кацярыны Ваданосавай хацелі адправіць у Літву праз тое, што яна ўехала ў Еўрасаюз па літоўскай візе, а падалася на міжнародную абарону ў Польшчы. Юрыстка Ганна Маціеўская, якая займалася гэтай справай, паведаміла «Радыё Свабода» пра рашэнне Варшаўскага адміністрацыйнага суда і патлумачыла, што насамрэч адбылося.

Кацярына і Нэлі Ваданосавы

Варшаўскі адміністрацыйны суд вынес рашэнне аб устрыманні выканання рашэння ў справе Нэлі Ваданосавай. Сама справа будзе разглядацца напрыканцы кастрычніка, паведаміла Ганна Маціеўская.

«Адбудзецца пасяджэнне па Дублінскім рэгламенце. Першая інстанцыя выдала рашэнне — закрыць справу аб уцёках і накіраваць справу ў Літву. І Памежная служба павінна была гэта выканаць, таму яны і прыйшлі да Кацярыны».

Юрыстка Ганна Маціеўская падкрэслівае, што ў польскай практыцы ёсць асобныя рэчы, звязаныя як з абскарджаннем судовага рашэння, так і з выкананнем адміністрацыйнага рашэння ў першай інстанцыі.

«Асобна абскарджваецца судовае рашэнне, асобна суд разглядае справу выканання. Тут польская Памежная служба вызначыла даволі хуткі тэрмін — у аўторак яны прыйшлі да Кацярыны, а ў панядзелак ужо прызначылі выкананне рашэння, то-бок цягам шасці дзён».

Адвакатка тлумачыць, што сям’я падала заяву аб устрыманні выканання рашэння, толькі на той момант суд яе яшчэ не паспеў разглядзець. Маціеўская ўдакладняе юрыдычную тэрміналогію.

«Гэта не дэпартацыя. Тое, што Кацярына так гэта сфармулявала, — гэта нармальна, таму што людзі не заўсёды ведаюць юрыдычныя фармулёўкі. Насамрэч гэта было выкананне рашэння па Дублінскім рэгламенце».

Паводле юрысткі, такія працэдурныя рэчы могуць здарацца, але яна разумее, што гэта эмацыйна вельмі турбуе сям’ю, якая знаходзілася ў падвешаным стане. Ганна Маціеўская лічыць добрай справай шырокі розгалас у гэтай праблеме.

«Я ўжо паўтара года кажу пра «Дублін», як ён закранае беларусаў. Мне, канечне, крыху шкада, што гэтая тэма стала больш публічнай толькі тады, калі пачалі выходзіць палітвязні, якіх прымусова дэпартавалі. Увогуле гэтая тэма цяпер вельмі сур’ёзная для беларусаў.

Я бачу, што беларускія палітыкі пачалі варушняк у гэтым пытанні. Апошні год я ўздымала гэтую тэму разоў дзесяць. І яна сапраўды балючая для беларусаў.

Я бачу, што існуе абсалютна інструментальны падыход да гэтых спраў. То-бок, ёсць віза — едзь менавіта ў Літву. Не бяруцца пад увагу вельмі сур’ёзныя гуманітарныя прычыны. Маю надзею, што напрыканцы кастрычніка будзе яшчэ адна пазітыўная справа разгляду па «Дубліне». Бо ёсць вынікі працы адваката».

На пытанне, ці звязана рашэнне суда з шырокім розгаласам, які з’явіўся пасля таго, як Кацярына Ваданосава паведаміла публічна пра гэтую праблему, юрыстка адказвае адмоўна.

«Не. Я растлумачу чаму. Вырашае суд. Трэба было скантактавацца з судом. Тыя, хто не меў дачынення да суда, па сутнасці, не спрычыняюцца да гэтага пытання. Я не супраць, што ўвогуле гэтая тэма падсвечваецца, гэта супер, бо Кацярына — вядомая асоба. Калі мы кажам пра праблемы, то яны больш заўважальныя. Але ў сэнсе вырашэння гэта выключна вынік менавіта юрыдычнай працы. Усё вырашае выключна суд. Трэба таксама разумець, што на суд палітычныя структуры не маюць уплыву, бо Польшча — дэмакратычная краіна».

Кацярына Ваданосава атрымала шмат рэакцый на свой допіс у сацыяльных сетках, у тым ліку ад дарадцы Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Леаніда Марозава, які заняўся гэтай справай і накіраваў лісты падтрымкі ў адпаведныя структуры.

Як паведаміў «Радыё Свабода» Марозаў, у адказ на ліст падтрымкі ад Офіса Святланы Ціханоўскай Памежная служба Польшчы паведаміла яму ў лісце, што Нэлі Ваданосава «цяпер не з’яўляецца бокам ніводнага працэсу, які вядзе Памежная варта, пры гэтым рашэнні аб вызначэнні адказнай дзяржавы застаюцца ў выключнай кампетэнцыі Кіраўніка ўпраўлення ў справах замежнікаў». Туды таксама быў накіраваны ліст падтрымкі ад Офіса кіраўніцы дэмакратычных сіл Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт138

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць