Мінскія ўлады расказалі пра вынікі ўчарашняга патопу на завулку Чарвякова
На завулку Чарвякова ў Мінску праводзіцца праверка тэрыторый, якія падтапіла вада пасля прарыву водаправода 9 снежня. Прычыны пашкоджання 600‑мм трубаправода пакуль вызначаюцца, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Інцыдэнт прывёў да змяншэння ціску вады ў раёне вуліц Нававіленская — Чарвякова — Максіма Багдановіча — Някрасава — Арлоўская — бульвар Шаўчэнкі. У выніку некаторыя ўчасткі жылых дамоў і агароды былі падтопленыя.
«Пашкоджанне трубаправода ліквідавана, водазабеспячэнне цалкам наладжана. На гэты момант звароты ад жыхароў раёна, звязаных з учарашнім інцыдэнтам, ні ў электронным, ні ў пісьмовым выглядзе не паступалі, — расказалі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна. — Першы намеснік кіраўніка Аляксандр Мацэвіч наведаў уладальнікаў жылых дамоў, дзе былі падтопленыя зямельныя ўчасткі і падсобныя будынкі, і ўдакладніў, ці патрэбна ім дапамога. Па дамоўленасці з домаўладальнікамі будзе праведзена абследаванне маёмасці са складаннем адпаведнага акта ў выпадку выяўлення пашкоджанняў».
Каментары