Грамадства

Ва Украіне выходзіць артбук «Сож» — першы за чатыры гады пераклад з беларускай мовы

Артбук «Сож» — першае з 2021 года беларускае выданне, што выходзіць ва Украіне. Усе сродкі ад продажу пойдуць на падтрымку рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», які дапамагае беларусам-добраахвотнікам, параненым у вайне, паведамляе «Новы час».

soz_mokap_2.png

«Сож» — першы з 2021 года пераклад з беларускай мовы, што выходзіць ва Украіне. Усе сродкі ад продажу накіроўваюцца на падтрымку беларускага рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», таму гэтая кніга — спосаб падтрымаць добраахвотнікаў, якія аддалі сваё здароўе ў гэтай вайне, і адначасова атрымаць артбук. Гэта ўжо стала традыцыяй: усе прыбыткі ад выдання арыгінала (2023) таксама ішлі на падтрымку «Ланкі».

Кніга зробленая як дыхтоўны фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі і фотаздымкамі Алеся Пілецкага (Беларусь—2020) і Станіслава Крупажа (Украіна—2022). Перакладчык — вядомы беларусам Вячаслаў Лявіцкі, які, між іншым, спрыяў з’яўленню ў Кіеве вуліцы Уладзіміра Караткевіча. Украінская версія атрымала назву «Сож» — у гонар ракі, што цячэ паміж дзвюма краінамі, сучаснай фізічнай і метафізічнай мяжы, «шэрай зоны» нашага часу.

Алесь Плотка каментуе:

«Гэта яшчэ адно звяно ў гуманітарнай місіі, якую выконвае гэтая кніга, працяг арыгінальнай версіі. Калі я пачынаў як перакладчык з кнігі Івана Сэмесюка, на прэзентацыях было багата ўкраінцаў, якія набывалі яе для сваіх беларускіх сяброў. А цяпер і мая кніга ва ўкраінскім перакладзе можа быць цікавая не толькі ўкраінцам, але і беларусам, якія шукаюць падобны падарунак. Пагатоў што арыгінальнага беларускага выдання засталося менш за 10 працэнтаў».

soz_mokap_1.png

Кніга выходзіць у выдавецтве «Коло», што спецыялізуецца на складаных паліграфічных праектах (напрыклад, артбук «Марыя» Грыцька Чубая), пры падтрымцы House of Europe. Папярэдняя замова працягваецца да 20 снежня, пасля кнігу можна будзе набыць у звычайных інтэрнэт-кнігарнях. Калі графікі адключэнняў электрычнасці не будуць пагаршацца, каманда праекта спадзяецца адправіць усе кнігі ўжо на зімовыя святы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа88

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць