Грамадства3131

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам

Пасля адкрыцця пунктаў пропуску «Бераставіца — Баброўнікі» і «Брузгі — Кузніца» паездкі з Беларусі ў Польшчу спрасціліся. Некаторыя беларусы, якія раней не адважваліся на надта ўжо цяжкое падарожжа, вырашылі наведаць Польшчу пасля доўгага перапынку. За гэты час злоты ўмацаваўся, а многія тавары апынуліся пад санкцыямі — і завезці іх у Беларусь нельга. Выданне Most знайшло турыстаў, якія даўно не прыязджалі ў суседнюю краіну, і спытала іх пра змены, якія яны заўважылі.

Распродаж. Кавалерыйскі рынак у Беластоку. Фота: Most

«Паляцеў нечы месячны заробак»

Марыя прыехала ў Беласток з Гродна ў госці да сяброў, а заадно вырашыла схадзіць на шопінг. Апошні раз жанчына была ў Польшчы ў 2022 годзе. І хоць віза ў беларускі была адкрытая яшчэ з вясны мінулага года, да паездкі яна не была гатовая — кажа, рабіць вялікае кола праз Брэст было нявыгадна ні па часе, ні з фінансавага пункту гледжання.

«Калі адкрылі «Кузніцу», адразу запланавала паездку. Тут жывуць мае сябры, якіх я даўно не бачыла. Ды і думала прыкупіць да навагодніх святаў што-небудзь для сям'і, дома — і сваякам будзе дарэчы».

Марыя памятае яшчэ часы, калі з Польшчы «цэлымі багажнікамі вывозілі туалетную паперу, парашкі, адзенне, каву, гарбату і прысмакі». Марыя сама купляла калісьці тут бытавую тэхніку для сваёй новай кватэры — ад электрачайніка да посудамыйнай машыны.

«Паездкі ў Польшчу заўсёды былі выгаднымі, асабліва калі аформіць ваты. У Auchan можна было купіць на 200 даляраў два вялікія вазкі прадуктаў, [бытавой] хіміі, адзення. Потым яшчэ 20% ці крыху больш — дакладна не памятаю — вярталася пры наступнай паездцы (у залежнасці ад тавару стаўка ПДВ у Польшчы вагаецца ад 5% да 23%. — Заўв. Most)».

У гэты прыезд Марыя абмяняла 300 еўра — гэта прыкладна 1260 злотых. Вялікага шопінгу не планавала — хацела купіць нешта незвычайнае, чаго «дакладна не купіш у Беларусі».

«У выніку я купіла некалькі навагодніх піжамаў, два вялікія адвэнт-календары з недарагой касметыкай для мамы і сястры, гарбату, шкарпэткі, трохі цукерак дзецям — такіх, якіх няма ў Беларусі. Нешта з навагодняга дэкору — свечкі і пару ёлачных цацак. У аптэцы купіла вітаміны, лекі і мазь. У выніку ў мяне засталося крыху больш за 100 злотых. Лічы, паляцеў нечы месячны заробак у Беларусі, а, па сутнасці, нічога асаблівага не купіла».

Цэны ў гандлёвым цэнтры здзівілі Марыю. Напрыклад, кава ў Auchan каштавала крыху даражэй, чым дома.

«Раней эканомілі сотні рублёў. Цяпер дробныя пакупкі амаль не даюць выгады. Можа, хтосьці ведае пралазы, закупляецца на рынку або афармляе ваты — тады ёсць выгада, але адназначна для мяне Польшча ўжо не тая».

«Такая цана ўжо некалькі гадоў трымаецца»

Для пажылых мужа і жонкі Васіля і Алены паездка ў Польшчу была галоўным чынам сямейнай. Іх унучка вучыцца на архітэктара ў адной з польскіх ВНУ. Апошні раз яны бачылі яе два гады таму, калі яна прыязджала на канікулы ў Беларусь.

Цяпер вяртацца дадому яна баіцца: «палохаюць допыты на мяжы, а ты ўжо і не ўспомніш, дзе мог засвяціцца». З закрытымі межамі пажылым людзям было складана пераадолець такую адлегласць, таму відэасувязь заставалася адзіным спосабам зносін.

«Едзем на дзень нараджэння ўнучкі. Усё астатняе ўжо не так важна», — кажа Васіль.

Пенсіянеры расказваюць, што, акрамя падарунка, вязуць унучцы торт з Беларусі і цэлы багажнік хатніх закатак.

«Баяліся везці торт, вядома. З гэтымі пастаяннымі зменамі правіл ніколі не ведаеш, што можна, а што не. Але ўзялі на свой страх і рызыку. Падумалі: калі што — выкінем. Вельмі хацелася парадаваць унучку яе любімым тортам «Напалеон» — у Польшчы такога дакладна не купіш».

Беларусы зайшлі ў краму купіць прадукты да стала і здзівіліся, што цэны на свежае мяса амаль не змяніліся.

«У нас у Беларусі цэны на мяса растуць пастаянна. Асабліва перад навагоднімі святамі — на ялавічыну, свініну, качку, індыка. А тут, у «Бядронцы», зайшлі на акцыю: лапатка па 9 злотых. Мне здаецца, такая цана ўжо некалькі гадоў трымаецца», — кажа Алена.

У Беларусь пенсіянеры плануюць вяртацца з пустымі рукамі.

«Цэны тут — амаль як дома. Калі жывеш у Польшчы і атрымліваеш тут заробак — нармальна. А нам з нашай беларускай пенсіяй усё дорага. Думалі купіць мужу тэлефон тут недарагі, але ўнук сказаў, што тэхніку вывозіць нельга. Каб гэта зрабіць, трэба дастаць са скрынкі, зняць абарону, уставіць SIM-карту — увогуле вывозіць як свой асабісты. Можа, у Беларусі возьмем у растэрміноўку — так прасцей».

Шмат імігрантаў і дарагая арэнда

Іне 25 гадоў. Польшча для яе заўсёды была транзітнай краінай — дзяўчына шмат падарожнічае з вылетам з Варшавы. Раней, калі былі шоп-туры, яна прыязджала ў гандлёвыя цэнтры і шпацыравала па крамах. Цяпер беларуска прыехала ў Беласток па асабістых справах, а заадно вырашыла схадзіць у гандлёвыя цэнтры — сваякі і сябры далі ёй спіс заказаў.

«Шмат чаго трэба было купіць у аптэцы, хтосьці прасіў цацкі дзецям пад ёлку. Цяпер зрабіць візу складана, таму просяць часта ў тых, хто ездзіць, прывезці лекі ці нешта іншае. Ёсць баеры, але яны бяруць грошы за свае паслугі», — тлумачыць Іна.

Цэны яна не параўноўвала дэталёва, таму што спіс быў абмежаваны канкрэтнымі таварамі, якіх няма ў Беларусі. Але агульныя ўражанні пра Польшчу змяніліся:

«Раней многія знаёмыя разглядалі Польшчу як недарагі спосаб пераехаць у Еўропу: недалёка ад дома, цэны невысокія, магчымасцяў шмат. Для маладых гэта быў ідэальны пачатак. Цяпер усе бачаць, як змянілася сітуацыя: шмат імігрантаў, арэнда кватэр высокая. Не ведаю, як з працай, але думаю, там таксама праблемы будуць».

Каментары31

  • Австрияк
    11.12.2025
    Паўліна, вы с какой планеты? В ведикобритании и поляком уже давно говорят спердалять, я не говорю уже про остальных. В Португалии резко ужесточают миграционное законодательство, про Ингу и литовских друзей я вообще промолчу. Как итог вы вряд ли найдете лучшую страну для переезда в которой будет проще
  • Алексей
    11.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • смех и горе
    11.12.2025
    Паўліна, ну тогда точно надо в Англию.

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні9

Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны Еўрасаюза2

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць