Свет66

Пасля пратэстаў у Грузіі затрымалі пяць чалавек. Прэм'ер абвясціў аб правале пятай спробы майдану

У ноч на нядзелю ў Грузіі былі затрыманыя пяць чалавек, якія, як мяркуюць праваахоўныя органы, заклікалі да звяржэння ўлады. Гэта адбылося падчас і пасля пратэстаў у Тбілісі ў дзень муніцыпальных выбараў 4 кастрычніка.

Дэманстрант ідзе перад лініяй паліцыі падчас апазіцыйнага мітынгу ў цэнтры Тбілісі 4 кастрычніка 2025 год. Фота: AP Photo / Zurab Tsertsvadze

Як паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Грузіі Аляксандр Дарахвелідзэ, затрыманы член партыі «Адзіны нацыянальны рух», былы генпракурор Грузіі Муртаз Задзелава, член гэтай жа партыі Іраклій Надзірадзэ, генеральны сакратар партыі «Стратэгія Агмашэнебелі» Паата Манджгаладзэ, былы намеснік кіраўніка Генштаба УС Грузіі Лаша Берыдзэ і оперны спявак, заснавальнік пратэставага руху «Праспект Руставелі» Паата Бурчуладзэ, піша «Настоящее Время».

Ім выстаўленыя абвінавачванні ў закліках да насільнага змянення канстытуцыйнага ладу, а таксама ў арганізацыі, кіраўніцтве і ўдзеле ў групавым гвалце. Паводле гэтых артыкулаў ім пагражае да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Кіраўнік МУС Гела Геладзэ заявіў журналістам, што затрыманні будуць працягнутыя.

Раней прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла, што ў ходзе пратэстаў пацярпелі шэсць дэманстрантаў і 21 паліцэйскі.

На гэтым фоне прэм'ер-міністр Грузіі і лідар кіруючай партыі «Грузінская мара» Іраклій Кабахідзэ заявіў аб правале «спробы звяржэння ўлады» і нагадаў пра планы «Грузінскай мары» забараніць партыю былога прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» і шэраг іншых апазіцыйных аб'яднанняў.

Па словах прэм'ера, за апошнія чатыры гады «Нацрух» пяць разоў рабіў спробы звяржэння ўлады, арганізацыі «майдану» і ўнясення беспарадкаў у краіну, на што ўлады «далі адэкватны адказ». Кабахідзэ падкрэсліў, што неабходна канчаткова «нейтралізаваць» так званы «калектыўны Нацрух», каб у Грузіі ўсталявалася «здаровая дэмакратычная палітычная сістэма».

Каментуючы муніцыпальныя выбары, прэм'ер адзначыў «беспрэцэдэнтную падтрымку» кіраўнічай партыі. 

4 кастрычніка ў Грузіі прайшлі выбары ў органы мясцовага самакіравання; іх байкатаваў шэраг буйных апазіцыйных сіл, у тым ліку «Адзіны нацыянальны рух». Частка апазіцыі анансавала сход у цэнтры Тбілісі з мэтай «мірнага звяржэння ўлады».

Увечары ўдзельнікі акцыі паспрабавалі захапіць прэзідэнцкі палац у Тбілісі. Частцы дэманстрантаў удалося пранікнуць у двор — яго плот быў разбураны. Спецназ выкарыстаў перачны спрэй, слезацечны газ і вадамёт для абароны палаца.

Ва ўмовах байкоту з боку найбуйнейшых апазіцыйных партый на выбарах упэўненую перамогу атрымала кіруючая партыя «Грузінская мара».

У маштабах усёй краіны за «Грузінскую мару», згодна з данымі ЦВК, прагаласавалі 81,7% выбаршчыкаў. У Тбілісі дзеючы мэр Каха Каладзэ набраў 71,5% галасоў.

Каментары6

  • .
    05.10.2025
    Пад "грузінскай марай" гэтыя здраднікі незалежнасці і свайго народу, гісторыі разумеюць кадырызацыю Грузіі.
    Сесці царкамі на грашовым "падсосе" з Расеі.
  • Помню
    05.10.2025
    Як грузіны вучылі беларусаў.
  • Санта Бэрримор
    05.10.2025
    Стыдники, конечно. Полный вассалитет от рашки. Теперь для многих стран звучит вопрос: "Вы что хотите, чтоб было как в Беларуси и Грузии?.."
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць