Вайна

Падчас атакі Расіі над захадам Украіны лёталі кітайскія спадарожнікі, якія лічаць разведвальнымі

Разам з тым невядома, ці праводзілі гэтыя спадарожнікі фактычную разведку падчас пралётаў над Украінай.

Разведвальны спадарожнік Yaogan 8 над Дняпром, каля 10 гадзін раніцы 5 кастрычніка 2025 года. Фота: «Мілітарний», маніторынгавы сэрвіс n2yo

У ноч на 5 кастрычніка Расія запусціла па Украіне больш за 50 ракет і каля 500 ударных дронаў. Падчас гэтага над заходняй часткай Украіны праляцела мінімум тры кітайскія разведвальныя SAR-спадарожнікі, паведамляе партал «Мілітарний» (на аснове аналізу звестак маніторынгавага сэрвісу Heavens Above, які адсочвае перамяшчэнне спадарожнікаў).

Над Львовам быў зафіксаваны пралёт спадарожнікаў серыі Yaogan 33 (Yaogan 33, Yaogan 33‑03 і Yaogan 33-04), якія праляцелі ўсяго 9 разоў над рэгіёнам з 00:00 да прыкладна 11:30 раніцы.

Пазней, прыкладна ў 6 раніцы, у рэгіён увайшоў аптычны разведвальны спадарожнік Yaogan 34. Ён здзейсніў 7 віткоў над рэгіёнам на працягу 5 кастрычніка.

Спадарожнікі гэтай серыі размяшчаюцца на нізкіх арбітах на вышыні каля 700 кіламетраў. Гэта дазваляе ім рабіць поўны абарот вакол планеты прыкладна кожныя 90 хвілін.

Дакладнай інфармацыі пра магчымасці спадарожнікаў Yaogan 33 няшмат. Паводле афіцыйнай кітайскай пазіцыі, спадарожнікі гэтага тыпу выкарыстоўваюцца для навуковых эксперыментаў, даследаванняў зямельных рэсурсаў, а таксама прадухілення стыхійных бедстваў. Аднак лічыцца, што насамрэч гэта ваенныя разведвальныя спадарожнікі, якія абсталяваны радарам з сінтэзаванай апертурай (SAR), падобна спадарожнікам ICEYE.

Спадарожнікі Yaogan 33 былі запушчаны ў 2022—2023 гадах і прыйшлі на замену разведвальным спадарожнікам SAR першага пакалення Yaogan-1, якія запускаліся пачынаючы з 2006 года.

Разам з тым невядома, ці праводзілі гэтыя спадарожнікі фактычную разведку падчас пралётаў над Украінай.

Каментары

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць