Грамадства

Ураджэнку Беларусі завочна асудзілі ва Украіне да 15 гадоў за здраду

Яна кіравала акупацыйнай адміністрацыяй Еўпаторыі ў анексаваным Крыме.

Ва Украіне да 15 гадоў пазбаўлення волі за дзяржаўную здраду завочна асудзілі кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Еўпаторыі (Крым) Алену Дзямідаву, піша «Крымскі вецер».

Служба бяспекі Украіны ўстанавіла, што 52‑гадовая ўраджэнка Беларусі доўгі час пражывала ў горадзе Еўпаторыя і да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі займала кіруючыя пасады ў мясцовых навучальных установах.

Пасля захопу паўвострава яна згадзілася на прапанову прадстаўнікоў акупацыйных уладаў і прыняла ўдзел у так званым «конкурсе на замяшчэнне пасады кіраўніка адміністрацыі Еўпаторыі і была прызначана «кіраўніцай» незаконнага органа ўлады.

«Знаходзячыся на гэтай пасадзе з 29 снежня 2022 г. па 16 лютага 2024 г., фігурантка дапамагала акупацыйным уладам, арганізоўвала прапагандысцкія мерапрыемствы сярод мясцовага насельніцтва і распаўсюджвала антыўкраінскія матэрыялы ў падтрымку дзяржавы-агрэсара», — паведаміла СБУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі7

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу2

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за18

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі7

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць