Літаратура33

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць

Выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла старт продажаў класікі навуковай фантастыкі, якую пераклалі на беларускую мову.

Кнігу Фрэнка Герберта «Дзюна» ў беларускім перакладзе можна набыць ужо ад сёння. Адна з найвялікшых навукова-фантастычных гісторый усіх часоў цяпер даступная па-беларуску ў перакладзе Ігара Кулікова.

«Апублікаваная ў 1965 годзе «Дзюна» — гэта не проста эпічныя прыгоды на бязлюднай планеце, а празорлівае даследаванне палітыкі, рэлігіі, экалогіі і чалавечых амбіцый. У «Дзюне» закранаюцца складаныя тэмы ўлады, выжывання і аховы навакольнага асяроддзя, якія сёння актуальныя як ніколі.

Раман Герберта паўплываў на мноства іншых твораў навуковай фантастыкі, ад «Зорных войнаў» да сучаснай літаратуры.

Беларускі пераклад дазволіць нашым чытачам па-новаму зірнуць на гэты шэдэўр фантастыкі, вечнае змаганне паміж чалавецтвам і прыродай, тэхналогіямі і традыцыямі», — пісала выдавецтва.

Купіць «Дзюну» ў беларускім перакладзе можна па спасылцы, на Allegro, у фізічнай кнігарні Кнігаўка, а таксама ў Вільні на фестывалі PRADMOVA.

Каментары3

  • Андрусь
    11.10.2025
    Шыкоўна
  • А на суахили есть?
    12.10.2025
    Или на албанском?
  • Барадзед
    12.10.2025
    Гоп-гэй, сядлайце, хлопцы, чарвей!

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць