Правілы арганізацыі (будаўніцтва), эксплуатацыі аўтамабільных стаянак і парковак, карыстання імі скарэкціраваныя пастановай урада Беларусі, пішуць Мінск-Навіны.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню змогуць вызначаць, па‑першае, месцы размяшчэння платных парковак, па‑другое — памер платы за карыстанне імі, уключаючы выпадкі неўнясення або няпоўнага ўнясення патрэбнай сумы, па‑трэцяе — час бясплатнага знаходжання транспарту на платных паркоўках, у тым ліку для пасадкі і высадкі пасажыраў, пагрузкі і разгрузкі тавараў, па‑чацвёртае — аператара парковак для аўто.
Вызначаны парадак арганізацыі платных парковак, карыстання імі і ўнясення платы за гэта, у тым ліку абавязак карыстальніка платнай паркоўкай, не абсталяванай прыладамі для ўліку часу, тэхнічнымі сродкамі, што перашкаджаюць выезду транспарту ў выпадку неаплаты, разлічвацца з моманту размяшчэння аўто на такой паркоўцы. Факт знаходжання транспартнага сродку на ёй, а таксама ўнясення або неўнясення платы за карыстанне ёю вызначае аператар парковак з дапамогай тэхнічных сродкаў.
Дакументам таксама ўстаноўлены абавязкі аператараў аўтамабільных парковак і парадак аплаты паслуг аператара.
У правілах сказана, што пры заключэнні дамовы ўласнік транспарту павінен прад’явіць уладальніку аўтастаянкі пасведчанне аб рэгістрацыі транспарту (тэхпашпарт, фізічная асоба — дакумент, які пацвярджае асобу. Пры змене месца знаходжання (жыхарства) аўтаўладальніка або іншых даных, што змяшчаюцца ў дамове, патрабуецца паведаміць пра гэта ўладальніку стаянкі пісьмова на працягу пяці дзён. Таксама прапісана, як выдаецца транспарт у выпадку смерці яго ўладальніка.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары